Адрес:

222357, г. Воложин, пл. Свободы, 2

Телефон приемной:

+375 (1772) 5-55-72

Режим работы:

с 8.30 до 13.00 и с 14.00 до 17.30 по будням

горячая линия: +375 (1772) 5-55-72

Адпачывайце бяспечна!

28.07.2021

З надыходам высокіх тэмператур атмасфернага паветра вялікая колькасць грамадзян праводзіць вольны час на водных аб’ектах горада і раёна.

Варта памятаць, што найбольш бяспечна адпачываць у спецыяльна адведзеных для купання месцах, паколькі там арганізавана дзяжурства выратавальнікаў.

Рашэннем райвыканкама № 599 ад 16 сакавіка 2021 года для купання адведзены наступныя месцы:

– зона адпачынку на рацэ Заходняя Бярэзіна “Жоўты бераг”;

– зона адпачынку “Сакаўшчына”;

– зона адпачынку “Валожынскае вадасховішча”;

– зона адпачынку “Пагарэлка” Івянецкі сельскі савет.

У іншых месцах купанне забаронена. Гэта выклікана тым, што іх акваторыі з’яўляюцца небяспечнымі.

Дзеючым заканадаўствам артыкулам 24.42 Кодэкса аб адміністрацыйных правапарушэннях Рэспублікі Беларусь прадугледжана адказнасць за купанне ў забароненых месцах.

У месцах адпачынку на водных аб’ектах варта прытрымлівацца наступных правіл:

– не скакаць у ваду з лодак, прычалаў, іншых збудаванняў, непрыстасаваных для гэтых мэт;

– не плаваць на дошках, ляжаках, бярвёнах, аўтакамерах, надзіманых матрацах;

– не арганізоўваць у вадзе гульні, звязаныя з ныраннем і захопам таго, хто купаецца;

– не падаваць ілжывыя сігналы трывогі;

– не пакідаць малалетніх дзяцей без нагляду.

Акрамя гэтага, не варта забываць, што берагі рэк і вадаёмаў з’яўляюцца грамадскім месцам, дзе забаронена распіваць алкагольныя, слабаалкагольныя напіткі і піва, – адміністрацыйная адказнасць у адпаведнасці з ч. 1 арт. 19.3 Кодэкса аб адміністрацыйных правапарушэннях Рэспублікі Беларусь прадугледжвае пакаранне ў выглядзе штрафу ў памеры да 8 базавых велічынь. Дзеянні, прадугледжаныя ч. 1 арт. 19.3 КоАП Рэспублікі Беларусь, учыненыя паўторна на працягу аднаго года пасля накладання адміністрацыйнага спагнання за такія ж парушэнні, цягнуць накладанне штрафу ў памеры ад 2 да 15 базавых велічынь, або грамадскія працы, або адміністрацыйны арышт.

Частка 3 арт. 19.3 КоАП Рэспублікі Беларусь абвяшчае, што з’яўленне ў грамадскім месцы ў стане, выкліканым спажываннем без прызначэння ўрача-спецыяліста наркатычных сродкаў або псіхатропных рэчываў альбо спажываннем іх аналагаў, таксічных ці іншых адурманьваючых рэчываў, які абражае чалавечую годнасць і грамадскую маральнасць, – цягне накладанне штрафу ў памеры ад 5 да 10 базавых велічынь.

Частка 5. арт.19.3 КоАП Рэспублікі Беларусь – спажыванне без прызначэння ўрача-спецыяліста наркатычных сродкаў або псіхатропных рэчываў у грамадскім месцы альбо спажыванне іх аналагаў у грамадскім месцы – цягне накладанне штрафу ў памеры ад 10 да 15 базавых велічынь.

Меры па забароне купання ў неўстаноўленых месцах і забароне распіцця выкліканы тым, што пачасціліся выпадкі гібелі грамадзян на вадаёмах. За купальны сезон 2021 года на тэрыторыі Валожынскага раёна зафіксаваны 2 выпадкі ўтаплення грамадзян у месцах, забароненых для купання, з іх – адно непаўналетняе дзіця.

Гэтыя факты яшчэ раз сведчаць аб неабходнасці захавання мер бяспекі на вадзе, алкаголь і адпачынак на вадзе павінны стаць несумяшчальнымі паняццямі. Беражыце сябе і сваіх блізкіх, не парушайце дадзеныя правілы самі і папярэдзьце знаёмых.

Валерыі ЖУК,

часова выконваючы абавязкі намесніка начальніка Валожынскага РАУС

Галерея изображений

Смотреть встроенную онлайн галерею в:
http://volozhin.gov.by/ru/novosti-regiona/item/15193-adpachyvajtse-byaspechna#sigProId4483ccec7f

Задайте вопрос