Адрес:

222357, г. Воложин, пл. Свободы, 2

Телефон приемной:

+375 (1772) 5-55-72

Режим работы:

с 8.30 до 13.00 и с 14.00 до 17.30 по будням

горячая линия: +375 (1772) 5-55-72

ЗА РАДЗІМУ – ГАРОЙ!

29.07.2021

Ініцыіраваная кіраўніком вобласці раптоўная праверка тэрытарыяльнай абароны на Валожыншчыне паказала: афіцэры запасу па першым закліку гатовы стаць плячом да пляча ў выпадку нечаканых ваенных дзеянняў, арганізаваць адпор ворагу і ўмела павесці за сабой людзей.

Мерапрыемствы ў рамках праверкі прайшлі на базе адасобленай групы ваеннага камісарыяту Маладзечанскага і Валожынскага раёнаў, сярэдняй школы № 2 райцэнтра, а таксама турыстычнага інфармацыйнага і рэкрэацыйнага цэнтра, а задзейнічанымі ў іх сталі прадстаўнікі многіх службаў і ведамстваў. Комплекснай арганізацыяй займаліся органы раённай улады на чале са старшынёй райвыканкама Яўгенам Круковічам. На першы ж заклік на зборы адгукнуліся прафесіяналы вайсковай справы і сапраўдныя патрыёты Радзімы – афіцэры запасу. Яны ж і паўдзельнічалі ў першасных мерапрыемствах  камплектавання тэрытарыяльных войск Валожыншчыны, паказаўшы не толькі прыкладам, але і дзеяннямі, што ў выпадку любой раптоўнай знешняй ці ўнутранай пагрозы гатовы аператыўна прадаставіць свой вопыт і камандзірскі патэнцыял на карысць захавання цэласнасці і суверэнітэту Беларусі, жыцця і здароўя нашага мірнага, працавітага народу.

Тэкст і фота Сяргея САДОЎСКАГА

Галерея изображений

Смотреть встроенную онлайн галерею в:
http://volozhin.gov.by/ru/novosti-regiona/item/15208-za-radzimu-garoj#sigProIdadd4c71a82

Задайте вопрос