Адрес:

222357, г. Воложин, пл. Свободы, 2

Телефон приемной:

+375 (1772) 5-55-72

Режим работы:

с 8.30 до 13.00 и с 14.00 до 17.30 по будням

горячая линия: +375 (1772) 5-55-72

Добрай нівай вабіць поле...

02.08.2021

У СГУ “Бабровічы” УП “Мінаблгаз” завяршаецца ўборка азімага рапсу, які вырас на палях ля вёсак Каштаноўка, Яцкава, Капусціна. Адзін з лепшых камбайнавых экіпажаў гаспадаркі – Вячаслава КВЯТКОЎСКАГА і Івана КАБЗЕНКУ – мы засталі непадалёк Пешкуроў. Механізатары згадзіліся нам папазіраваць, і толькі таму на хвіліну спынілі работу. Сапраўды, уборачная пара прастою не даруе. Як адзначыў Вячаслаў Анатольевіч, для якога жніво-2021 чатырнаццатае ў біяграфіі, пакуль стаіць добрае надвор’е, неабходна рухацца.

Галоўны аграном сельгаспрадпрыемства Міхаіл Багданаў зазначыў: бабровіцкім аграрыям ужо ёсць аб чым рапартаваць. Імі на 100% выкананы план па нарыхтоўцы сенажу (20 тысяч тон), убраны азімы ячмень. Вось-вось пачнецца ўборка азімай пшаніцы, яравога ячменю, гароху. Мяркуецца, што ў сярэднім ураджайнасць большасці культур перавысіць мінулагоднюю, і гэта пры тым, што на некаторых участках спякотнае надвор’е абышлося з зерневымі без літасці. Аднак тэхналагічны падыход да раслінаводства апраўдвае сябе. Усяго пад зерневыя і зернебабовыя ў гаспадарцы адведзены 1350 гектараў, з іх рапс займае 400 (300 – азімы і 100 – яравы).