Адрес:

222357, г. Воложин, пл. Свободы, 2

Телефон приемной:

+375 (1772) 5-55-72

Режим работы:

с 8.30 до 13.00 и с 14.00 до 17.30 по будням

горячая линия: +375 (1772) 5-55-72

Удзячнасць за  аператыўнасць

02.08.2021

Паважаныя чытачы, мы, работнікі “Працоўнай славы”, цэнім кожны выпадак, калі вы выходзіце з намі на сувязь, якой бы ні была прычына звароту. Асабліва радуемся, калі нагода для званка – станоўчая. Вось як, напрыклад, на мінулым тыдні, калі адзін з рэдакцыйных нумароў набралі жыхары домоў № 64 і 66 вёскі Брылькі Мяфодзій Радына і Сяргей Кузанкоў. Мужчыны выказалі захапленне аператыўнай работай супрацоўнікаў цэха водазабяспечэння Валожынсканга раёна, якія літаральна выратавалі іх участкі ад затаплення падчас парыву водаправоду. 

У пачатку дня вяскоўцы заўважылі  фантан, што раптам стаў прабівацца з глебы, кінуліся да тэлефона. Дыспетчар службы дапамагла звязацца з майстрам цэха Іванам Нахаём. Той выехаў на месца здарэння, ацаніў фронт работы.  Хутка прыбыла брыгада ў складзе слесараў аварыйна-аднаўленчых работ Сяргея Карабана, Івана Бекіша і вадзіцеля Пятра Невяровіча. Дарэчы, асноўная тэхніка, што задзейнічаецца ў такіх выпадках, –  экскаватар – была ў рамонце. Аднак прадстаўнікі цэха не разгубіліся. Яны ўзялі машыну напракат і ўзяліся за працу.  Праз некалькі гадзін аварыя была ліквідавана. Іван Іванавіч паведаміў, што падобныя выпадкі не  рэдкасць. Службе, што займаецца рамонтам цэнтральнай сеткі водаправоду і каналізацыі, даводзіцца часта прымаць нестандартныя рашэнні, бо любая аварыя цягне за сабой праблемы і нават небяспеку. “Мы проста выканалі сваю работу, – адзначыў малады, але ўжо досыць вопытны спецыяліст. – Але падобны водгук чуць вельмі прыемна”.