Адрес:

222357, г. Воложин, пл. Свободы, 2

Телефон приемной:

+375 (1772) 5-55-72

Режим работы:

с 8.30 до 13.00 и с 14.00 до 17.30 по будням

горячая линия: +375 (1772) 5-55-72

Першымі перасягнулі тысячатонны рубеж

05.08.2021

браты Яўген і Мікалай ПАЛЯШЧУКІ з КСУП «Валожынскае»

Павіншаваць працавітых хлебаробаў прыбылі на жніўнае поле старшыня райвыканкама Яўген Круковіч, выконваючы абавязкі начальніка райсельгасхарчу Андрэй Загорскі, начальнік аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама Ірына Жданюк, а таксама дырэктар КСУП «Валожынскае» Генрых Палойка. Кіраўнік Валожыншчыны ўручыў героям дня Падзякі і падарункі, адзначыўшы, што цяпер як ніколі важна засяродзіць намаганні на ўборцы ўраджаю. Дзякуючы такім рупліўцам, як браты Паляшчукі, на вачах багацеюць харчовыя запасы ўсёй дзяржавы.

Да шчырых віншаванняў далучыліся неўзабаве генеральны дырэктар ААТ «Маладзечанскі малочны камбінат» Ірына Філіпава і яе намеснік Аляксандр Жыгарэнка. Яны сёлета аднавілі старую выдатную традыцыю адзначаць падарункамі поспехі лепшых хлебаробаў гаспадарак, якія ўваходзяць у сыравінную зону прадпрыемства.

Жніво ў раёне – у самым разгары. Па стане на раніцу 5 жніўня ўбраны 6616 гектараў, што складае 29 працэнтаў да задання. Намалочаны 20331 тона збожжа пры сярэднераённай ураджайнасці 30,7 цэнтнера з гектара. Штодзень на поле выязджаюць больш за 80 камбайнаў, у агульнай і насамрэч святой справе – ўборцы хлеба – задзейнічаны звыш за дзве тысячы чалавек.

Галерея изображений

Задайте вопрос