З 2 жніўня дырэктарам ААТ «Валожынская райаграпрамтэхніка» працуе Дзмітрый КІЗЕЕЎ.
Дзмітрый Віктаравіч – ураджэнец вёскі Гарадзецк, што ў Дрыбінскім раёне на Магілёўшчыне. Мае дзве вышэйшыя адукацыі: у 2005 годзе закончыў Беларускую дзяржаўную сельскагаспадарчую акадэмію, а ў 2014-м – Акадэмію кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь па спецыяльнасцях «Аграномія» са спецыялізацыяй «Вытворчасць, захаванне і перапрацоўка прадукцыі раслінаводства» і «Кіраванне аграпрамысловым комплексам».
Д.В.Кізееў працаваў на розных пасадах на прадпрыемствах АПК. Да моманту цяперашняга назначэння быў начальнікам аддзела тэхнічнага абслугоўвання, рамонту жывёлагадоўчага абсталявання і ўкаранення вытворчых тэхналогій ААТ «Мінскаблаграсэрвіс».



