Адрес:

222357, г. Воложин, пл. Свободы, 2

Телефон приемной:

+375 (1772) 5-55-72

Режим работы:

с 8.30 до 13.00 и с 14.00 до 17.30 по будням

горячая линия: +375 (1772) 5-55-72

Сабраліся на востраве афганцы...

05.08.2021

31 ліпеня непадалёк Траецкага прадмесця ў Мінску – на востраве Мужнасці і Смутку – адбыўся рэспубліканскі мітынг з нагоды 25-годдзя з дня адкрыцця помніка «Сынам Айчыны, якія загінулі за яе межамі». На маштабны фэст з удзелам прадстаўнікоў вышэйшага кіраўніцтва краіны запрасілі дэлегатаў ад усіх беларускіх райарганізацый ветэранаў вайны ў Афганістане, матуль воінаў-інтэрнацыяналістаў, якія не вярнуліся дадому. Валожыншчыну на мітынгу прадставіў Рыгор Русакевіч.

Ва ўрачыстай абстаноўцы намеснік кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта Ігар Луцкі агучыў прывітальнае слова, адрасаванае ўдзельнікам беларускім лідарам, а таксама падкрэсліў: «Мемарыялы – своеасаблівыя меткі памяці, адзін з яркіх прыкладаў, які не дазваляе нам забываць пра подзвіг беларусаў. За намі – нашы маці, наперадзе – нашы дзеці, і мы павінны выразна разумець: калі мы здадзім гэтыя месцы тым, хто іх потым разбурыць, нам гэтага не даруюць наступныя пакаленні. Мы павінны адстойваць сваю гістарычную памяць, выхоўваць патрыётаў, людзей, якія не кідаюць у мінулае камяні, якія будуюць будучыню краіны на падмурку, закладзеным нашымі продкамі, – вось што трэба рабіць цяпер».

Са словамі прызнання і ўдзячнасці да ветэранаў баявых дзеянняў звярнуліся міністр абароны Беларусі генерал-лейтэнант Віктар Хрэнін, кіраўнікі грамадскіх арганізацый, жонка загінуўшага афіцэра Валянціна Доўнар. Усе выступоўцы адзначылі мужнасць беларускіх салдат, іх вернасць воінскаму доўгу, наказалі памятаць пра загінуўшых і клапаціцца пра жывых.

Нікога не пакінуў раўнадушным і пранікнёны канцэрт, арганізаваны для ўдзельнікаў мітынгу ансамблем Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь.

гістарычная даведка

На «Востраве Мужнасці і Смутку», які жыхары сталіцы называюць яшчэ «Востравам слёз» 3 жніўня 1996 г., быў адкрыты помнік «Сынам Айчыны, якія загінулі за яго межамі» (аўтары помніка Ю. Паўлаў, Н.Каралёў, Т. Каралёва-Паўлава, В. Лапцэвіч, Г. Паўлава, А. Паўлаў, Д. Хамякоў).

Перад помнікам – валун з бронзавай іконай Божай Маці і тэкстам: «Сынам, якія загінулі ў Афганістане, узведзены гэты храм-помнік па даручэнні беларускіх маці, якія не жадаюць, каб зло панавала ні на сваёй, ні на чужой зямлі». Мемарыял стаў па сутнасці помнікам усім сынам і дочкам Беларусі, якія загінулі ў бітвах усіх часоў.

У Афганістане ваявалі каля 30 тысяч беларусаў і ўраджэнцаў краіны, 771 з іх загінуў. У цэнтры помніка – фігуры тужлівых жанчын, якія ўвасабляюць беларускіх маці. Адны трымаюць у руках абразы, іншыя – партрэты сыноў. Маці, якія стаяць наперадзе, трымаюць у руках свяцільні, што сімвалізуюць цяпло і святло хатняга ачага. Скамянелыя ад гора, матулі і цяпер спадзяюцца на вяртанне сваіх сыноў...

Галерея изображений

Смотреть встроенную онлайн галерею в:
http://volozhin.gov.by/ru/novosti-regiona/item/15282-sabralisya-na-vostrave-afgantsy#sigProId825b69a196

Задайте вопрос