Адрес:

222357, г. Воложин, пл. Свободы, 2

Телефон приемной:

+375 (1772) 5-55-72

Режим работы:

с 8.30 до 13.00 и с 14.00 до 17.30 по будням

горячая линия: +375 (1772) 5-55-72

Не адну дарогу пабудуе...

06.08.2021

З сімпатычным юнаком, што ўсміхнуўся ў аб’ектыў  фотакамеры, пазнаёмілася на стадыёне СШ № 1 г. Валожына, калі там поўным ходам вялося абсталяванне футбольнага поля. Артур КЛІМОВІЧ быў у камандзе работнікаў ДРБУ № 167, якія выконвалі  падрыхтоўчыя работы.

Юнак, студэнт пятага курса Беларускага нацыянальнага тэхнічнага ўніверсітэта, у Валожынскай арганізацыі другі год запар праходзіў вытворчую практыку. Чаму выпускнік гімназіі выбраў такую складаную спецыяльнасць, як інжынер-дарожнік? Усё проста, ён з маленства ўпэўнены: займацца неабходна толькі той справай, якая, у першую чаргу, падабаецца, а ў другую – прыносіць карысць людзям. Дарогі ж у наш імклівы час – асноўны гарант мабільнасці, а значыць, і паспяховасці.

Малады чалавек ганарыцца тым, што здолеў паступіць на бюджэт – на радасць і гонар бацькоў, якіх любіць і паважае. А ў асноўнай дарожнай арганізацыі Валожыншчыны праявіў сябе адказным, граматным спецыялістам. Дарэчы, менавіта з ДРБУ №167 Артур Дзмітрыевіч спадзяецца звязаць будучую кар’еру. Тут, як нідзе, спатрэбяцца яго веды адносна геадэзіі, будаўніцтва дарог і мастоў, абсталявання парковак і вуліц, тэхналогіі стварэння дарожнага пакрыцця і многіх іншых даволі суровых,  вельмі дакладных навук.

Сёння ён увесь у вучобе. Апошні ўніверсітэцкі год – самы адказны. Наперадзе – абарона дыплома. Артур не можа сабе дазволіць падвесці маці, бацьку, любімую малодшую сястрычку і працоўны калектыў, у якім спадзяецца праявіць свае лепшыя чалавечыя і прафесійныя якасці.

Задайте вопрос