Адрес:

222357, г. Воложин, пл. Свободы, 2

Телефон приемной:

+375 (1772) 5-55-72

Режим работы:

с 8.30 до 13.00 и с 14.00 до 17.30 по будням

горячая линия: +375 (1772) 5-55-72

Абласны семінар: “Год народнага адзінства ў кантэксце  работы дзяржаўных музеяў Мінскай вобласці”

12.08.2021

На  базе ДУ “Нацыянальны гістарычны музей” адбыўся  абласны семінар: “Год народнага адзінства ў кантэксце  работы дзяржаўных музеяў Мінскай вобласці”. На семінар былі запрошаны дырэктары раённых музеяў.Галоўным пытаннем стала правядзенне акцыі “У адзінстве – сіла!” Падчас акцыі дзяржаўнымі музеямі Мінскай вобласці будзе створана сумесная часовая экспазіцыя, прысвечаная  гістарычнаму падзелу і аднаўленню тэрытарыяльнай цэласці БССР у 1921-1939 гг.

 Галоўная мэта акцыі: згуртаванне беларускага народа на аснове ідэй суверэнітэту і незалежнасці краіны, фарміравання і ўмацавання ў насельніцтва грамадзянска-патрыятычных, духоўна-маральных якасцяў, беларускай ідэнтычнасці, пачуцця адзінства і прымнажэння гістарычнай і духоўнай спадчыны, што выявілася ў подзвігах і дасягненнях беларускага народа.Валожынскі краязнаўчы музей ужо пачаў сваю працу ў гэтым накірунку.

Задайте вопрос