Адрес:

222357, г. Воложин, пл. Свободы, 2

Телефон приемной:

+375 (1772) 5-55-72

Режим работы:

с 8.30 до 13.00 и с 14.00 до 17.30 по будням

горячая линия: +375 (1772) 5-55-72

«Абноўлены хірургічны корпус стане больш аснашчаным і камфортным»

16.08.2021

Намеснік старшыні райвыканкама Ігар Уладзіміравіч ШАКУН:

Вострым і надзённым пытаннем для цэнтральнай раённай бальніцы да нядаўняга часу заставалася правядзенне рамонту ў хірургічным аддзяленні. Сёлета справа зрушылася з месца. За афіцыйным каментарыем мы звярнуліся да кіраўніка сацыяльнай сферы Валожыншчыны.

– Сёлета была распрацавана праектна-каштарысная дакументацыя на правядзенне рэканструкцыі хірургічнага корпуса з элементамі мадэрнізацыі, а таксама закупку спецыялізаванага абсталявання для лячэння пацыентаў. Да выканання работ ужо прыступілі спецыялісты ААТ «Будкомплекс». Прадугледжана поўная замена інжынерных камунікацый і ўнутранага інтэр’ера палат, замена мэблі, дааснашчэнне медыцынскімі інструментамі і апаратамі. Магутнасць абноўленага корпуса разлічана на 46 чалавек, першы і другі паверхі абсталююць палатамі павышанай камфортнасці з індывідуальнымі санвузламі і душамі. На час рамонту ложак-месцы хірургіі перанесены на базы неўралагічнага і гінекалагічнага аддзяленняў райбальніцы. Кошт работ складае 2 мільёны рублёў, фінансаванне вядзецца за сродкі абласнога і раённага бюджэтаў.

Задайте вопрос