Адрес:

222357, г. Воложин, пл. Свободы, 2

Телефон приемной:

+375 (1772) 5-55-72

Режим работы:

с 8.30 до 13.00 и с 14.00 до 17.30 по будням

горячая линия: +375 (1772) 5-55-72

Форум “Беларусь адзіная”

24.08.2021

Дыялогавая пляцоўка

Гэта дарога, у якой мы будзем шукаць свой шлях будучыні Беларусі

23 жніўня ў Маладзечне прайшоў форум “Беларусь адзіная”, які сабраў каля 800 удзельнікаў з усіх рэгіёнаў сталічнай вобласці. Сюды з’ехаліся прадстаўнікі ўлады, грамадскіх аб’яднанняў, дэпутацкага корпуса, ваеннаслужачыя, моладзь і журналісты, каб разам з вядомымі палітолагамі, эканамістамі і сацыёлагамі абмеркаваць пытанні, якія зараз хвалююць усіх і кожнага, хто жыве ў нашай краіне. У рабоце дыялогавай пляцоўкі прыняла ўдзел і дэлегацыя Валожынскага раёна.

   Спікерамі форума выступілі намеснік старшыні Мінаблвыканкама Іван Маркевіч; кандыдат эканамічных навук, дацэнт Інстытута эканомікі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі Анастасія Баброва; філосаф, публіцыст, палітычны аглядальнік Аляксей Дзермант; палітычны аглядальнік, член камісіі па выпрацоўцы паправак у Канстытуцыю Рэспублікі Беларусь Аляксандр Шпакоўскі; эканамічны аглядальнік Аляксей Аўдонін.

  Як адзначыў мадэратар мерапрыемства, дэкан факультэта філасофіі і сацыяльных навук Белдзяржуніверсітэта, кандыдат гістарычных навук, дацэнт Вадзім Гігін, форум – гэта дарога, у якой мы будзем шукаць свой шлях будучыні Беларусі. “Паказальна, што за апошні год у нас нарадзілася шмат новых традыцый, якія аб’ядноўваюць грамадства. Гэта і аўтапрабегі, і дыялогавыя пляцоўкі, дзе можна свабодна выказацца на хвалюючыя тэмы і падзяліцца сваёй пазіцыяй, – падкрэсліў Вадзім Францавіч. – Рыхтуючыся да такіх сустрэч, мы стараемся падтрымаць атмасферу адкрытасці і шчырасці – тут атмасферу, якую людзі адчулі падчас “Вялікай размовы з Прэзідэнтам”. Гэтыя сустрэчы так і праходзяць. Адметна, што сама ініцыятыва іх правядзення нарадзілася ў рэгіёнах. І зараз да нас звяртаюцца людзі з раёнаў, у тым ліку цэлыя працоўныя калектывы. Гэта сведчыць пра вялікую цікавасць да таго, што адбываецца, і, самае галоўнае, да перспектыў далейшага развіцця краіны”.

   Сустрэча доўжылася тры гадзіны. Гаварылі аб санкцыях, пандэміі і яе ўздзеянні на эканоміку краіны, абмяркоўвалі пытанні патрыятычнага выхавання моладзі і канстытуцыйнай рэформы, захавання гістарычнай праўды, а таксама адзінства беларускага народа, ролі маладога пакалення ў дзяржаўным будаўніцтве.

   Удзельнікі не толькі задавалі пытанні, але і выказвалі сваё меркаванне, выступалі з прапановамі і крытыкай. І ўсе аднадушна адзначалі важнасць такіх сустрэч, якія яшчэ раз даюць магчымасць упэўніцца ў тым, што народ захаваў адзінства. Шмат выступоўцаў, якія падыходзілі да мікрафона, гаварылі пра любоў да сваёй радзімы, выказвалі ідэі, якія, па іх меркаванні, згуртуюць Беларусь. Сярод іх: “Адзінства. Праца. Любоў”, “Традыцыі. Пераемнасць. Сям’я”, “Міласэрнасць. Дабрыня. Валанцёрскі рух”.

    Закранулі і дату 17 верасня – Дня народнага адзінства. Вадім Гігін падкрэсліў, што яна, як і 3 ліпеня, – сімвал гэтага года, які паказвае сілу нашай краіны. “Мы вярнуліся да сваёй гісторыі, – сказаў ён. – 17 верасня – гэта кропка невяртання, суверэнітэта, незалежнасці, гонару за гісторыю, за наша адзінства. Гэта тэст на беларускасць”.

Галерея изображений

Смотреть встроенную онлайн галерею в:
http://volozhin.gov.by/ru/novosti-regiona/item/15454-forum-belarus-adzinaya#sigProId9c9edf5b4d

Задайте вопрос