Адрес:

222357, г. Воложин, пл. Свободы, 2

Телефон приемной:

+375 (1772) 5-55-72

Режим работы:

с 8.30 до 13.00 и с 14.00 до 17.30 по будням

горячая линия: +375 (1772) 5-55-72

Праз крэатыў – да ўтульнасці

24.08.2021

На новых арэлях любіць бавіць час Вольга ЧАЛОЎСКАЯ.

У аддзяленні дзённага наведвання для людзей з інваліднасцю тэрытарыяльнага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва пастаянна працуюць над тым, каб наведвальнікам было прыемна і камфортна знаходзіцца як у саміх памяшканнях аддзялення, так і на прылеглай да будынка, што на вуліцы Набярэжнай, тэрыторыі.

Спецыяліст па сацыяльнай рабоце Дар’я ЖУК і Сяргей КРУГЛІК на занятках у альтанцы.

Дзмітрый АЛЕШКА дэманструе экасцежку.

Клопат пра чысціню, парадак і ўвасабленне крэатыўных ідэй ажыццяўляюць як супрацоўнікі цэнтра, так і іх выхаванцы. Напрыклад, нядаўна двор установы папоўніўся трыма новымі аб’ектамі. Для адпачынку на свежым паветры тут устаноўлены прасторная альтанка і лаўка-арэлі, створана экалагічная сцежка для аздараўленчай хадзьбы. Усе прадметы дэкору (падушкі, настольнік, сурвэткі, незвычайныя вазы), што дапамагаюць стварыць утульнасць і добры настрой, выкананы людзьмі з інваліднасцю пад кіраўніцтвам педагогаў Вольгі Радына і Юліі Гісіч.

Старонку падрыхтавала Валянціна КРАЎНЕВІЧ

Задайте вопрос