У першым паўгоддзі 2021 года раённай арганізацыяй прафсаюза работнікаў АПК праведзены 22 мерапрыемствы па ажыццяўленні грамадскага кантролю за выкананнем заканадаўства аб працы і сацыяльна-эканамічнай работы, у тым ліку 18 маніторынгаў па ажыццяўленні грамадскага кантролю за выкананнем заканадаўства аб працы ў дачыненні да 15 арганізацый галіны АПК.
Выяўлены 16 парушэнняў, складзены 16 рэкамендацый, 2 даведкі. Усе парушэнні ліквідаваны наймальнікамі.
Валожынскім райкамам вернута незаконна ўтрыманых і не выплачаных работнікам грашовых сродкаў па патрабаванні прафсаюза на суму 188,23 руб., спагнана запазычанасці па непералічаных прафсаюзных узносах у памеры 2150,0 руб.
Асаблівая ўвага пры ажыццяўленні грамадскага кантролю было нададзена пытанням аплаты працы работнікаў – выкананню наймальнікамі мінімальных гарантый, прадугледжаных заканадаўствам аб працы Рэспублікі Беларусь. У першым паўгоддзі ў раённы камітэт прафсаюза работнікаў АПК паступіў 1 калектыўны пісьмовы ананімны зварот работнікаў па пытанні аплаты працы. Пытанні былі разгледжаны з выездам на месца і дадзены неабходныя тлумачэнні.
З мэтай умацавання сацыяльнага партнёрства і павелічэння ўзроўню абароны правоў і гарантый працоўных, на падставе Генеральнага і тарыфнага пагадненняў у арганізацыях аграпрамысловага комплексу вобласці дзейнічаюць:
– Пагадненне паміж Камітэтам па сельскай гаспадарцы і харчаванні Мінскага абласнога выканаўчага камітэта, Мінскім абласным камітэтам Беларускага прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу і Мінскім абласным аграпрамысловым Саюзам на 2021-2023 гады (падпісана 30 снежня 2020 года);
– 1 мясцовае (раённае) пагадненне, заключанае паміж Упраўленнем сельскай гаспадаркі і харчавання Валожынскага райвыканкама і Валожынскай раённай прафсаюзнай арганізацыяй Беларускага прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу;
– у 17 арганізацыях заключаны калектыўныя дагаворы, якія распаўсюдзілі сваё дзеянне на больш як 2,3 тыс. чалавек.
У першым паўгоддзі бягучага года першаснымі прафсаюзнымі арганізацыямі аздароўлены 40 членаў прафсаюза, у экскурсійных паездках прынялі ўдзел 84 чалавекі.
Вікенцій АДАМОВІЧ, старшыня райкама прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу



