Адрес:

222357, г. Воложин, пл. Свободы, 2

Телефон приемной:

+375 (1772) 5-55-72

Режим работы:

с 8.30 до 13.00 и с 14.00 до 17.30 по будням

горячая линия: +375 (1772) 5-55-72

Вучняў сустракаць гатовы

31.08.2021

У сярэдняй школы № 1 г. Валожына даўняя і багатая гісторыя. Тут ганарацца як настаўнікамі, якія ў розныя гады стваралі славу Валожыншчыне педагагічнай, так і выпускнікамі, чые дасягненні ў розных галінах народнай гаспадаркі заўсёды ўслаўлялі і ўслаўляюць і саму школу, і ўвесь раён.  

Будынак школы ўведзены ў эксплуатацыю ў 1971 годзе. Таму яго вонкаваму выгляду і ўнутраным памяшканням не дастае сучаснасці. Аднак намаганнямі кіраўніцтва і ўсіх работнікаў у школе створаны цудоўныя ўмовы для вучняў, па колькасці якіх (616!)  з СШ № 1 не можа параўнацца  ніводная з гарадскіх  устаноў адукацыі.

За летні перыяд праведзены касметычныя рамонты класаў, калідораў, спортзалы, харчаблока. Шыкоўны падарунак атрыманы ад Федэрацыі футбола. З яе ўдзелам на стадыёне абсталявана футбольная пляцоўка. Зараз свае спартыўныя здольнасці на ідэальна роўным зялёным пакрыцці вучні змогуць развіваць не толькі падчас урокаў, але і ў пазаўрочны час.

Прыгожа, утульна і на прасторным двары. Газоны, кусты, кветкі – усё ў парадку. Як заўважыла дырэктар Ірына Чаховіч, над тым, каб тэрыторыя вакол школы радавала  кожнага, хто сюды завітае, працуе ўвесь калектыў. Найбольш слушныя прапановы заўсёды можна пачуць ад настаўнікаў Святланы Рубацкай і Марыны Шапуцька. Некалькі гадоў таму вялікую клумбу, што акружае помнік герою Савецкага Саюза Васілію Шчарбіну, вырашана было прысвячаць тэматыцы года. Вось вам і экалагічнае, і эстэтычнае, і патрыятычнае выхаванне! У бягучым годзе настаўнікі, іх выхаванцы і тэхнічны персанал пастараліся праз кветкі адлюстраваць сваё ўяўленне аб адзінстве.

Галерея изображений

Смотреть встроенную онлайн галерею в:
http://volozhin.gov.by/ru/novosti-regiona/item/15524-vuchnya-sustrakats-gatovy#sigProId333c089363

Задайте вопрос