Свята першага званка стала не проста традыцыйным святам, а сведчаннем глыбокай павагі грамадства да ведаў і навукі. Гэта знамянальны дзень, з якога пачынаецца дарога ў будучыню, у цікавае жыццё, напоўненае дзіўнымі адкрыццямі, радасцю пазнання і сапраўднай дружбы. Менавіта ў школе закладваюцца першыя навыкі вучобы, фарміруецца адукаваная і культурная асоба, выхоўваецца грамадзянін.
Кожны год у Валожынскай дзіцячай бібліятэцы ў першы дзень верасня надзвычай мнагалюдна. Для вучняў 3 і 4 класаў бібліятэкары подрыхтавалі віктарыну – падарожжа “Мая Беларусь”
Павіншаваўшы гасцей з пачаткам навучальнага года, пажадаўшы плённа працаваць, спасцігаць новае і цікавае, бібліятэкары запрасілі ў падарожжа па цудоўнай беларускай зямлі. Аповяд пра выдатных людзей нашай Айчыны, гістарычныя і памятныя мясціны, багацце роднай мовы, прыгажосць беларускай прыроды ўспрымаліся вучнямі з вялікай цікавасцю.
Дзеці былі вельмі актыўнымі, адказвалі на пытанні, чыталі вершы, з задавальненнем праглядзелі відэаролік пра Беларусь. Цікавасць выклікала фотавыстава “Зямля пад белымі і крыламі” і кніжна – ілюстрацыйная кампазіцыя “Беларусь – мая Айчына”.



