Адрес:

222357, г. Воложин, пл. Свободы, 2

Телефон приемной:

+375 (1772) 5-55-72

Режим работы:

с 8.30 до 13.00 и с 14.00 до 17.30 по будням

горячая линия: +375 (1772) 5-55-72

Дыялогавая пляцоўка. Будучыня – ў руках моладзі

04.09.2021

На экалагічнай трапе “Белакорац”, што ў Валожынскім раёне, адбылася сустрэча кіраўніцтва раёна з маладымі спецыялістамі, якія прыехалі сюды на працу. Дыялог праходзіў у фармаце “вечар без гальштукаў”.

Сёлета на Валожыншчыны на першае месца працы прыехалі 167 маладых спецыялістаў у сферы культуры, адукацыі, тэрытарыяльнага цэнтра абслугоўвання насельніцтва, раённага аддзела следчага камітэта, вайсковай часці № 30695, лясной гаспадаркі, раённага камбіната бытавога абслугоўвання, прадпрыемства меліярацыйных сістэм, дарожнага рамонтна-будаўнічага ўпраўлення, аўтапарка № 14, райаграпрамтэхнікі, ільнокамбіната, цэнтральнай раённай бальніцы, сельскагаспадарчага ліцэя і ў сельгаспрадпрыемствы.

Усе сабраліся разам у нефармальнай абстаноўцы, каб пазнаёміцца, абмеркаваць надзённыя пытанні, якія хвалююць маладых спецыялістаў і атрымаць адказ “з першых вуснаў”.

У сваім вітальным слове старшыня райвыканкама Яўген КРУКОВІЧ адзначыў, што будучыня – у руках маладых. “Вы поўныя энергіі, натхнення, сіл, маеце магчымасць праявіць сябе і паказаць, на што здольныя, - падкрэсліў Яўген Міхайлавіч. – Ваша будучыня залежыць толькі ад вас саміх: будзеце старацца, працаваць ад душы – вынік і поспех абавязкова будуць”.

На дыялогавай пляцоўцы маладыя работнікі ўзнімалі пытанні аб настаўніцтве, умовах быту, транспартных зносінах, набыцці матэрыялу для адкрыцця класа на разьбе з дрэва, абсталяванні баскетбольнай пляцоўкі. Некаторыя з іх адразу ж вырашаліся на месцы.

Пасля размовы ў моладзі была магчымасць пазнаёміцца бліжэй паміж сабой: пасядзець на прыродзе ля вогнішча, пагуляць у дартс і іншыя спартыўныя практыкаванні, пакатацца на веласіпедах, сфатаграфавацца на памяць ля абсталяваных фотазон, патанцаваць.

 

Задайте вопрос