Адрес:

222357, г. Воложин, пл. Свободы, 2

Телефон приемной:

+375 (1772) 5-55-72

Режим работы:

с 8.30 до 13.00 и с 14.00 до 17.30 по будням

горячая линия: +375 (1772) 5-55-72

У Валожыне на адну праблему стане менш – камунальнікі прыняліся за ачыстку гарадскога возера

09.09.2021

Некалькі гадоў назад штучны вадаём у самым цэнтры Валожына пачаў хутка зарастаць. Валожынцы рэгулярна, з нагоды ці без, у прыватных размовах між сабой і ў мясцовай групе «ВКонтакте» абмяркоўвалі гэту праблему. Па звестках Mlyn.by.

Тэрыторыя вакол возера – улюбёнага месца адпачынку мясцовых пенсіянераў, матуль з дзецьмі, наведвальнікаў кафэ «Мара» – неаднаразова добраўпарадкоўвалася. Тут разбілі клумбы, высадзілі маладыя дрэўцы, прывялі ў належны выгляд старыя каштаны, усталявалі сучасную дзіцячую пляцоўку і светлавую арку з лагатыпам выратавальнікаў. А вось паверхня вадаёма да гэтага часу заставалася недагледжанай.

Таму сёння намаганнямі мясцовых камунальнікаў вядуцца работы па ачыстцы возера ад водарасцяў. А гэта значыць, што з наступленнем цёплых вясновых дзянькоў на прылеглай да вадасховішча тэрыторыі зноў можна будзе сустрэць аматараў рыбалкі, палюбавацца моладдзю, пачуць галасы дзяцей і нават пакатацца на катамаранах. А фотаздымкі на фоне прыгожага ландшафта гараджанам і гасцям нашага старажытнага горада не сорамна будзе размясціць у сацыяльных сетках.

Задайте вопрос