Адрес:

222357, г. Воложин, пл. Свободы, 2

Телефон приемной:

+375 (1772) 5-55-72

Режим работы:

с 8.30 до 13.00 и с 14.00 до 17.30 по будням

горячая линия: +375 (1772) 5-55-72

За парадак на зямлі

09.09.2021

На тэрыторыі раёна з 1 па 30 верасня аб’яўлены месячнік па навядзенні парадку на зямлі, добраўпарадкаванні і азеляненні тэрыторый. Адпаведнае рашэнне прыняў раённы выканаўчы камітэт у мэтах актывізацыі работ па навядзенні і падтрыманні належнага парадку на зямлі.

Зацверджаны план правядзення мерапрыемстваў. У прыватнасці, лясгасу, дарожным арганізацыям раёна трэба правесці работу па ліквідацыі несанкцыянаваных звалак смецця ў лесе і ля дарог, забяспечыць рэгулярны вываз і ўборку камунальных адходаў, уборку сухастойных дрэў і дрэў, якія павалены ветрам. Даведзены работы аддзелу землеўпарадкавання райвыканкама, сектару архітэктуры і будаўніцтва, раённаму цэнтру гігіены і эпідэміялогіі, інспекцыі прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя, раённаму аддзелу па надзвычайных сітуацыях, міліцыі, Івянецкаму пасялковаму і сельскім выканаўчым камітэтам: працягнуць штомесячны маніторынг адміністрацыйных тэрыторый з мэтай выяўлення фактаў несанкцыянаванага размяшчэння адходаў, невыкарыстання, самавольнага заняцця зямельных участкаў, псавання земляў, самавольнага карыстання нетрамі, ненавядзенне парадку на сельскагаспадарчых аб’ектах, у населеных пунктах з прыняццем адпаведных мер па ўхіленні парушэнняў і недахопаў, а таксама выканання планаў добраўпарадкавання тэрыторый.

Наш кар.

Задайте вопрос