Адрес:

222357, г. Воложин, пл. Свободы, 2

Телефон приемной:

+375 (1772) 5-55-72

Режим работы:

с 8.30 до 13.00 и с 14.00 до 17.30 по будням

горячая линия: +375 (1772) 5-55-72

Як дзейнічаць у экстраных сітуацыях?

09.09.2021

Менавіта гэтаму вучыліся юныя ўдзельнікі ў рамках акцыі “Адзіны дзень бяспекі”, якая прайшла ў гарпасёлку Івянец.

Падчас яе работнікі раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях сумесна з прадстаўнікамі энергагазінспекцыі, таварыствам выратавання на водах, медыцынскімі работнікамі, аварыйнай службай газазабеспячэння, а таксама валанцёрамі Беларускага рэспубліканскага саюза моладзі арганізавалі работу інтэрактыўных пляцовак, на якіх у гульнявой форме праводзілі навучанне прысутных бяспецы жыццядзейнасці.

Кожны жадаючы мог паспытаць сябе ў розных сферах дзейнасці экстраных службаў. Рабяты даведаліся, як правільна выратаваць чалавека, які тоне ў вадзе; якую небяспеку можа тоіць у сабе электрычнасць; як правільна эксплуатаваць газавае абсталяванне; як аказаць першую дапамогу пацярпеўшаму; узгадалі асноўныя правілы пажарнай бяспекі. За правільныя адказы ў віктарынах атрымалі карысныя прызы і сувеніры.

Прысутныя з радасцю акунуліся ў свет бяспекі. “Мерапрыемства вельмі цікавае і насычанае. Асабіста я даведаўся шмат новага для сябе. У наш час вельмі важна ведаць, як засцерагчыся ад небяспекі. Мы вельмі часта нават не задумваемся аб тым, ці ведаем, як дзейнічаць у той ці іншай сітуацыі, а сёння нам нагадалі асноўныя правілы бяспекі”, – падзяліўся сваімі ўражаннямі Кірыл.

Напрыканцы мерапрыемства ўсе жадаючыя маглі азнаёміцца з тэхнікай экстраных службаў раёна.

Людміла СІВЕЦ,

інспектар сектара прапаганды і ўзаемадзеяння з грамадскасцю раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях

Задайте вопрос