У рамках Дня народнага адзінства, якое будзе святкавацца ў нашай краіне 17 верасня, сёння ў Валожыне прайшоў Усебеларускі лёгкаатлетычны забег “За Беларусь!”
У ім прынялі ўдзел прадстаўнікі працоўных калектываў, моладзь, школьнікі, навучэнцы ліцэя, спартсмены, а таксама аматары актыўнага адпачынку. Маршрут руху быў вызначаны ў самім горадзе Валожыне і склаў 1 кіламетр 600 метраў. Удзельнікі забегу праехаліся па вуліцах Карла Маркса, Савецкай, Беларускай, Партызанскай.
Цудоўны настрой і зарад бадзёрасці атрымаў кожны!



