Адрес:

222357, г. Воложин, пл. Свободы, 2

Телефон приемной:

+375 (1772) 5-55-72

Режим работы:

с 8.30 до 13.00 и с 14.00 до 17.30 по будням

горячая линия: +375 (1772) 5-55-72

Храму дзіцячай кнігі – 75!

13.09.2021

“Казачны” церамок па вуліцы Партызанскай.

Гісторыя Валожынскай дзіцячай бібліятэкі вельмі цікавая. Шмат цяжкасцей выпала на яе долю, шмат месцаў размяшчэння прыйшлося змяніць.

З задавальненнем наведвалі бібліятэку выхаванцы колішняй школы-інтэрната.

Да 1946 года фонд дзіцячай бібліятэкі знаходзіўся ў складзе раённай бібліятэкі, затым яна стала самастойнай. Спачатку знаходзілася ў памяшканні жылога дома па вуліцы Савецкай, потым пераехала на вуліцу Партызанскую ў аднапавярховы дом, дзе пасля бібліятэкі размясціўся дзіцячы садок. Цяпер гэты дом ужо не існуе, а на тым месцы вырас будынак камбіната грамадскага харчавання з фірменным магазінам “Глобус”. Пасля дзіцячая бібліятэка размяшчалася ў розных прыставаных памяшканнях: у будынках міліцыі, старога райвыканкама. І, нарэшце, атрымала ў карыстанне дом пад нумарам 26 на вуліцы Партызанскай.

Гэта двухпавярховы драўляны дом. Нібы “казачны” церамок у акружэнні прыгажунь-бяроз, ён стаіць сярод пяціпавярховых шматкватэрных дамоў і яшчэ здалёк кідаецца ў вочы. Менавіта ў гэтым доме доўгі час размяшчалася Валожынская дзіцячая бібліятэка.

Гэта двухпавярховы драўляны дом. Нібы “казачны” церамок у акружэнні прыгажунь-бяроз, ён стаіць сярод пяціпавярховых шматкватэрных дамоў і яшчэ здалёк кідаецца ў вочы. Менавіта ў гэтым доме доўгі час размяшчалася Валожынская дзіцячая бібліятэка.1946 года фонд дзіцячай бібліятэкі знаходзіўся ў складзе раённай бібліятэкі, затым яна стала самастойнай. Спачатку знаходзілася ў памяшканні жылога дома па вуліцы Савецкай, потым пераехала на вуліцу Партызанскую ў аднапавярховы дом, дзе пасля бібліятэкі размясціўся дзіцячы садок. Цяпер гэты дом ужо не існуе, а на тым месцы вырас будынак камбіната грамадскага харчавання з фірменным магазінам “Глобус”. Пасля дзіцячая бібліятэка размяшчалася ў розных прыставаных памяшканнях: у будынках міліцыі, старога райвыканкама. І, нарэшце, атрымала ў карыстанне дом пад нумарам 26 на вуліцы Партызанскай.

Гісторыя будынка налічвае каля 100 гадоў. Калісьці месціліся тут і дзіцячая паліклініка, і стаматалагічны кабінет, і ваенкамат, і Дом піянераў. Дзіцячая бібліятэка на правах пайшчыка займала палову дома 18 гадоў. А ў 1991 годзе ён быў перададзены на баланс аддзела культуры, і адзіным яго гаспадаром стала бібліятэка.

Па ўспамінах старажылаў, пабудаваны дом прыкладна ў 20-х гадах мінулага стагоддзя. Хтосьці лічыць, што там жылі чыноўнікі, якія працавалі ў тагачасным старостве (адміністрацыі). Некаторы час тут быў нават паліцэйскі ўчастак.

З навінкамі літаратуры юных чытальнікаў знаёміць Алена БАРАХОЎСКАЯ.

Першай гаспадыняй бібліятэкі была А. І. Перадзельская. Затым, у 1953 годзе, загадчыцай прызначылі Вольгу Ягораўну Пруднікаву. Яна працавала на гэтай пасадзе 20 гадоў. У 1973 годзе на змену ёй прыйшла Роза Іосіфаўна Сямякіна. А ў 1984 годзе загадчыцай дзіцячай бібліятэкі стала Алена Ігнацьеўна Барахоўская. Менавіта ў гэты час быў зроблены рамонт, праведзена каналізацыя і паравое ацяпленне. Сам будынак дзіцячай бібліятэкі набыў непаўторны, прыгожы выгляд.

Сённяшні і былыя дырэктары: Святлана ЯНКОЎСКАЯ, Алена СУГАКА, Алена ТРАСЦЯНКА.

У 1999 годзе бібліятэку ўзначаліла Ірына Міхайлаўна Зянько, якая працавала на гэтай пасадзе да верасня 2002 года. Яе пераемніцай стала Алена Францаўна Сугака. Затым кіраваць храмам кнігі даручылі Алене Іванаўне Трасцянка.

У 2018 года бібліятэку ўзначаліла Святлана Аляксееўна Янкоўская.

У 2012 годзе дзіцячая бібліятэка пераехала ў цэнтр горада, у былы будынак цэнтра дзіцячай творчасці, па адрасе: вуліца Беларуская, 2.

Гісторыя гэтага будынка таксама вельмі цікавая. Пабудаваны ён графамі Тышкевічамі ў 1900 годзе. Графская сям’я здавала яго ў арэнду. Пры Польшчы на першым паверсе месцілася сельскагаспадарчая кантора (“рольнік”, што ў перакладзе азначае “селянін”), у якой знаходзіліся спецыялісты, што распаўсюджвалі веды аб сельскагаспадарчых раслінах, пасевах, насенні і гэтак далей (нешта накшталт насеннай інспекцыі). Таксама тут займаліся гандлем сельскагаспадарчых прылад працы і тэхнікі: невялікі магазін быў абсталяваны на першым паверсе. У ім прадавалі косы, сярпы, вілы і многае іншае. За будынкам стаялі склады, у якіх размяшчалася больш аб’ёмная тэхніка – яе таксама можна было набыць: малатарні, сячкарні, вагі.

У гэтым жа будынку на першым паверсе з правага боку знаходзілася кавярня, дзе можна было выпіць каву, спіртныя напіткі, а таксама была ігральная ўстанова (гулялі ў карты, рабілі стаўкі і г. д.). Другі паверх займала пошта – тут прадаваліся канверты, газеты, часопісы, быў нават тэлефон. Падчас вайны будынак быў пашкоджаны, але яго адрамантавалі. Пасля вайны ў ім месціліся пошта, пасля – Дом піянераў, цэнтр дзіцячай творчасці (пераехаў у 2009 годзе).

У будынку быў зроблены капітальны рамонт, пасля якога сюды пераехала дзіцячая бібліятэка. Цяпер ён набыў прыгожы сучасны выгляд. Аддзелы бібліятэкі размешчаны ў больш прасторных светлых памяшканнях, акрамя агульнай чытальнай залы створана чытальная зала “Малышок” для дзяцей дашкольнага і малодшага школьнага ўзросту. Яна абсталявана спецыяльнай мэбляй для маленькіх чытачоў. Ёсць тут не толькі яркія, прыгожыя і цікавыя кніжкі, але і цацкі. Новай мэбляй абсталяваны таксама абанемент, чытальная зала і метадычны кабінет. Сродкі на набыццё былі выдаткаваны з раённага бюджэту.

Сёння Валожынская дзіцячая бібліятэка – гэта цэнтр прапаганды дзіцячай кнігі, цэнтр кіраўніцтва дзіцячым чытаннем, далучэння да нацыянальнай культуры, прывіцця ў дзяцей пачуцця прыгожага.

З 1987 года пры дзіцячай бібліятэцы працуе літаратурны клуб “Кругагляд”. Мэта клуба – прапаганда беларускай літаратуры і беларускай мовы, адраджэнне нацыянальнай культуры, краязнаўчая праца па вывучэнні гісторыі роднага краю, прапаганда творчасці мясцовых пісьменнікаў і паэтаў, знакамітых людзей краю. Шмат гадоў доўжыцца супрацоўніцтва з Валожынскім раённым радыё, дзе створаны радыёклуб “Кругагляд”. Лялечны гурток існуе з верасня 1989 года. У праграме гуртка – інсцэніроўкі беларускіх народных казак, казак беларускіх пісьменнікаў, вершаў. У 2000 годзе з мэтай знаёмства падлеткаў з разнастайнымі прафесіямі, дапамогі ім у выбары свайго шляху быў створаны прафарыентацыйны клуб “Ветразь”.

Таксама бібліятэка з’яўляецца метадычным цэнтрам для школьных і сельскіх бібліятэк раёна па рабоце з дзецьмі і падлеткамі. У зоне яе абслугоўвання знаходзяцца 2 сярэднія школы, гімназія № 1 г. Валожына, 4 дзіцячыя садкі.

Асноўныя паказчыкі працы за 2020 год:

чытачы – 2735;

кнігавыдача – 41618;

наведванні – 25618;

фонд бібліятэкі састаўляе 16322 экзэмпляры.

Гісторыю склаў калектыў Валожынскай дзіцячай бібліятэкі