Адрес:

222357, г. Воложин, пл. Свободы, 2

Телефон приемной:

+375 (1772) 5-55-72

Режим работы:

с 8.30 до 13.00 и с 14.00 до 17.30 по будням

горячая линия: +375 (1772) 5-55-72

Дарогай згуртаванасці і патрыятызму

14.09.2021

Перадолеўшы тысячы кіламетраў, праехаўшы сотні гарадоў, пасёлкаў, вёсак, рэспубліканскі аўтапрабег “Сімвал адзінства”, прымеркаваны Дню народнага адзінства, сёння працягнуў свой шлях на Валожыншчыне – у гарпасёлку Івянец.

Яго ініцыятарам з’яўляецца грамадскае аб’яднанне “Патрыёты Беларусі”. Аўтамарафон сабраў разам аднадумцаў – людзей, якія шануюць спадчыну і жадаюць перадаць яе для сваіх дзяцей, а таксама захаваць мір, супакой і дабрабыт на роднай зямлі. Удзельнікі акцыі трымаюць шлях па знакавых гістарычных месцах, святых і дарагіх для кожнага беларуса. Некалькі дзясяткаў машын з чырвона-зялёнымі стужачкамі рухаюцца ад раёна да раёна. І ўсё дзеля таго, каб яшчэ раз упэўніцца: сіла народа – у яго адзінстве. Сімвалам маштабнай акцыі з’яўляцца зерне новага ўраджаю. Кожны са 118 гарадоў дорыць свой мяшочак з каштоўным грузам. Аформлены з нацыянальным каларытам, ён перадаецца з рук у рукі. Мэта гэтага дзеяння – спячы агульны беларускі каравай.

Валожыншчына стала 105-м раёнам на шляху аўтапрабегу “Сімвал адзінства”. Наша аўтакалона ў складзе 20 легкавых аўтамабіляў у 20 гадзін 14 хвілін сустрэла гасцей на мяжы з Дзяржынскім раёнам. Наступным прыпынкам стаў Івянец. На плошчы ў гарпасёлку ля царквы Святой Еўфрасінні Полацкай была ўстаноўлена міні-сцэнічная пляцоўка і разгарнулася само мерапрыемства. Тут сабраліся прадстаўнікі працоўных калектываў, грамадскасці, ветэраны, моладзь. Атмасферу свята стваралі патрыятычныя песні, у большасці прысутных у руках былі Дзяржаўныя флагі Рэспублікі Беларусь.

Паважаных гасцей прымалі прывітальнай песняй у выкананні Заслужанага аматарскага калектыву Рэспублікі Беларусь фальклорнага ансамбля “Гасцінец” Ракаўскага Цэнтра народнай творчасці і караваем, які ўручыў старшыня райвыканкама Яўген Круковіч. У духмяным бохаце – цеплыня рук работнікаў усіх сфер дзейнасці Валожынскай зямлі, дабрыня іх шчырых сэрцаў, напружанай працы, жыццёвай мудрасці і любові да Радзімы.

Ад імя ўдзельнікаў аўтамарафону ўсіх прысутных за цёплы прыём падзякавалі прадстаўнікі Рэспубліканскага грамадскага аб’яднання “Патрыёты Беларусі” Сяргей Рачкоўскі і Ганна Харута. “Праязджаючы па нашай краіне, з кожным разам упэўніваемся ў тым, колькі тут прыгожых месц, гасцінных людзей, – падкрэслілі яны. – І Валожынская зямля не выключэнне. Мы прымаем удзел у мерапрыемстве па закліку сэрца. Бо вельмі важна паказаць значнасць і адзінства народа. Любоў, разуменне павінны быць і ў сям’і, і ў краіне. Калі мы разам – мы адзіныя, і мы непераможныя!”

Далей кіраўнік раёна ўручыў удзельнікам аўтапрабегу мяшочак з зернем новага ўраджаю, сабраным сёлета на нашай зямлі са словамі: “Дазвольце мне перадаць у агульнарэспубліканскі каравай часцінку душы працаўнікоў Валожынскага раёна – спадзяюся , што з нашым укладам ён будзе яшчэ смачнейшы”. Яўген Міхайлавіч таксама падараваў гасцям сувенір ад івянецкіх ганчароў, які з любоўю вырабілі майстры гарпасёлка.

У знак удзячнасці ўдзельнікі аўтапрабегу падарылі валожынцам крышталь з контурам нашай краіны і з сімвалічным надпісам на ім: “Нас усіх аб’ядноўвае родная зямля”.

Цырымонія сустрэчы праляцела хутка. І зноў – у дарогу. З Івянца, дзе ў агульную аўтакалону на сваіх аўтамабілях уліліся больш за два дзясяткі аўтааматараў Валожыншчыны, марафон адзінства накіраваўся ў Маладзечанскі раён.

Толькі зялёнага святла вам на дарозе, патрыёты роднай зямлі!

Галерея изображений