Раптам стала вельмі холадна і даждліва. Менавіта такі дзень хочацца правесці ў цеплым і ўтульным доме чытаючы цікавую кнігу. Але дрэннае надвор’е не можа быць перашкодай для сапраўдных аматараў чытання. Для другакласнікаў Валожынская дзіцячая бібліятэка падрыхтавала займальнае падарожжа па казках. Маленькія чытачы паказалі сябе сапраўднымі іх знаўцамі . Упэўнена адгадвалі назвы кніг і іх аўтараў, казачных герояў і чароўныя прадметы. Казкі любяць усе дзеці: чараўніцтва і прыгоды захапляюць, а таксама вучаць дабру і справядлівасці. Паважаныя чытачы! У нас заўседы светла, цепла і утульна. Тут можна добра правесці час і падзяліцца сваімі ўражаннямі пра прачытаныя кнігі.



