Адрес:

222357, г. Воложин, пл. Свободы, 2

Телефон приемной:

+375 (1772) 5-55-72

Режим работы:

с 8.30 до 13.00 и с 14.00 до 17.30 по будням

горячая линия: +375 (1772) 5-55-72

Савет старэйшын прайшоў у Ракаве

21.09.2021

Святлана РАКАВЕЦ і Галіна РАЙ уручаюць гасцям падарунак.

Нядаўна ў Ракаў завітала група жанчын, кожная з якіх – асоба, што ўнесла ці працягвае ўносіць значны ўклад у сацыяльна-эканамічнае і культурнае развіццё Рэспублікі Беларусь. Сёння ўдзельніцы мерапрыемства – актывісткі ГА “Беларускі саюз жанчын” і складаюць Савет старэйшын арганізацыі.

Пасяджэнне Савета адбылося ўпершыню. Рашэнне аб стварэнні падобнага фарміравання было прынята з мэтай распаўсюджання вопыту ў кірунку абароны правоў жанчын, іх сем’яў і дзяцей, забеспячэння годнага становішча беларусак у грамадстве, павышэння іх ролі ў розных галінах жыцця краіны.

Вітальнае слова Алены БОГДАН.

Як адзначыла старшыня БСЖ, першы намеснік Міністра аховы здароўя Рэспублікі Беларусь Алена Богдан, аграгарадок у Валожынскім раёне невыпадкова стаў месцам правядзення падобнай сустрэчы. Менавіта гэты населены пункт Беларусі ва ўсе часы лічыўся кропкай, дзе сутыкаліся і сутыкаюцца розныя культуры, нацыянальныя традыцыі, рэлігійныя светапогляды. У Год народнага адзінства гэты факт набывае вельмі важнае гучанне.сяджэнне Савета адбылося ўпершыню. Рашэнне аб стварэнні падобнага фарміравання было прынята з мэтай распаўсюджання вопыту ў кірунку абароны правоў жанчын, іх сем’яў і дзяцей, забеспячэння годнага становішча беларусак у грамадстве, павышэння іх ролі ў розных галінах жыцця краіны.

На пасяджэнні, якое адбылося ў арт-галерэі, што ў цэнтры Ракава, старшынёй Савета аднагалосна была выбрана вядомы беларускі дзяржаўны дзеяч Надзея Ермакова. Жанчыны з актыўнай грамадзянскай пазіцыяй вызначылі асноўныя кірункі дзейнасці свайго Саюза на бліжэйшы час, а таксама абмеркавалі мерапрыемствы, што будуць праведзены ў рамках Года народнага адзінства і да 30-годдзя БСЖ.

Савет старэйшын ГА “Беларускі саюз жанчын”.

Сустракалі шаноўных гасцей на Валожынскай зямлі старшыня раённай арганізацыі БСЖ Галіна Рай і начальнік упраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама Святлана Ракавец. Галіна Фадзееўна звярнулася да старэйшын арганізацыі з вітальным словам, а асабіста Алене Леанідаўне Богдан уручыла памятны сувенір з этнакаларытам.

Валянціна КРАЎНЕВІЧ,

фота аўтара

Задайте вопрос