Адрес:

222357, г. Воложин, пл. Свободы, 2

Телефон приемной:

+375 (1772) 5-55-72

Режим работы:

с 8.30 до 13.00 и с 14.00 до 17.30 по будням

горячая линия: +375 (1772) 5-55-72

Мы жывём адной сям’ёй

17.09.2021

Калі ехаць з Мінска ў Івянец, то першая вуліца, на якую трапляеш, носіць назву 17 верасня. Менавіта тут вось ужо на працягу амаль 60 гадоў знаходзіцца ўстанова, дзе жывуць, вучацца, лечацца, адпачываюць выхаванцы Івянецкага дома-інтэрната для дзяцей з асаблівасцямі фізічнага развіцця. Кожны год у гэты дзень мы ходзім па сваёй вуліцы на прадпрыемствы, якія тут размешчаны, сустракаемся са старажыламі, узгадваем яе гісторыю.

Сёлета дата 17 верасня стала дзяржаўным святам, якое будзе штогод адзначацца ў Беларусі, – Днём народнага адзінства. З гэтай нагоды ў інтэрнаце ў класах і выхаваўчых групах праведзены тэматычныя пазакласныя гадзіны, дзе нагадвалася пра гісторыю Івянецкага краю і падзеі, якія адбываліся тут у 1939 годзе. Таксама мы наведалі наш гісторыка-краязнаўчы музей. Ну і, безумоўна, паўдзельнічалі ў агульнашкольным мерапрыемстве, якое сумесна падрыхтавалі дзеці і дарослыя.

Увесь час, колькі існуе інтэрнат, мы жывём адной сям’ёй. І вельмі хочацца, каб і наша краіна заўжды заставалася адзінай дзяржавай, дзе пануюць спакой, сяброўства і мір. Спадзяёмся, што да канца 2021 года мы яшчэ неаднаразова будзем весці размовы пра нашу любімую і дарагую  кожнаму Рэспубліку Беларусь!

Андрэй КЛОК,

выхаванец школы-інтэрната, вучань 9 класа

Задайте вопрос