Адрес:

222357, г. Воложин, пл. Свободы, 2

Телефон приемной:

+375 (1772) 5-55-72

Режим работы:

с 8.30 до 13.00 и с 14.00 до 17.30 по будням

горячая линия: +375 (1772) 5-55-72

Адзінства- тое, што нам дапаможа

21.09.2021

Сёння ў Валожыне на базе дзённага аддзялення тэрытарыяльнага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва адбыўся круглы стол “ Наша сіла – у адзінстве” .

На сустрэчу з бацькамі, што выхоўваюць дзяцей з інваліднасцю, прыбылі дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Алег Сямянчук, намеснік старшыні камітэта па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Мінаблвыканкама Наталля Ігнатовіч, намеснік старшыні Валожынскага райвыканкама Ігар Шакун, кіраўнікі службаў і ўстаноў, што займаюцца пытаннямі падтрымкі, сацыяльнай і медыцынскай рэабілітацыі людзей з інваліднасцю, лідары грамадскіх арганізацый, валанцёры.

На калідорах і ў кабінетах цэнтра арганізатары маштабнай акцыі разгарнулі выставы, кулінарныя дэгустацыі, інтэрактыўныя пляцоўкі, фота-зоны. У цёплай, творчай атмасферы ўдзельнікі змаглі пазнаёміцца між сабой, падзяліцца вопытам. Тут жа працавалі прадстаўнікі прэсы, таму кожны жадаючы мог трапіць у аб’ектыў тэле- ці фота камеры.

У канферэнц-залу дарослых удзельнікаў сустрэчы запрасіла дырэктар ТЦСАН Галіна Рай. Яна ж узяла на сябе функцыю вядучай. Кожнаму прысутнаму была прадастаўлена магчымасць задэклараваць сваю пазіцыю адносна заяўленай тэмы. І. У. Шакун ва ўступным слове адзначыў, што ідэя народнага адзінства, як і імкненне да стварэння аднолькавых умоў жыцця для розных катэгорый насельніцтва, у тым ліку і для людзей з інваліднасцю, з’яўляюцца асновай жыццядзейнасці беларускай дзяржавы. Важнасць інклюзіі ў грамадстве падкрэслівалі і іншыя выступоўцы, у прыватнасці, начальнік упраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама Святлана Ракавец, чэмпіёнка свету па танцах на інвалідных калясках, старшыня Мінскай абласной арганізацыі “Беларускае таварыства інвалідаў” Ганна Гарчакова, начальнік упраўлення па адукацыі, спорце і турызме райвыканкама Таццяна Крыкала, дырэктар Івянецкага дома-інтэрната Алена Петрашкевіч, намеснік галоўнага ўрача Валожынскай ЦРБ Ганна Шурыгіна і іншыя. Кожны, хто браў у рукі мікрафон, змог падзяліцца вопытам работы ў азначаным кірунку.

Пакуль дарослыя на сваім узроўні абмяркоўвалі важныя пытанні, спецыялістамі ўстаноў адукацыі і сацыяльных устаноў горада былі наладжаны майстар-класы па вырабе сувенікаў, прыгатаванні бліноў, іншыя забавы. Для самых актыўных хлопчыкаў і дзяўчынак у трэнажорнай зале працавалі аніматары.

Выхаванцы Івянецкага дома-інтэрната аб’ядналі дарослых і дзяцей шыкоўнай творчай праграмай, якую прымеркавалі да Дня народнага адзінства, пасля чаго абвылося ўручэнне падарункаў самым актыўным ўдзельнікам дзіцячай часткі мерапрыемства і сумесным чаяпіццем.

Валянціна КРАЎНЕВІЧ,

фота аўтара

Задайте вопрос