Адрес:

222357, г. Воложин, пл. Свободы, 2

Телефон приемной:

+375 (1772) 5-55-72

Режим работы:

с 8.30 до 13.00 и с 14.00 до 17.30 по будням

горячая линия: +375 (1772) 5-55-72

Трымалi творчыя справаздачы

31.05.2016

            Чарговымі ўдзельнікамі раённага фестывалю-конкурсу народнага мастацтва і творчасці “Роднаму краю славу спяваю” сталі прадстаўнікі населеных пунктаў Вішнеўскага і Валожынскага сельсаветаў. Кожны з бакоў творчага процістаяння падрыхтаваў па 15 нумароў, таму песні, танцы і жарты “сыпаліся” са сцэны раённага Цэнтра культуры на працягу больш як дзвюх гадзін.

Першым абараняць сваю малую радзіму выпала жыхарам Вішнеўшчыны. Кожны падрыхтаваны імі нумар быў прасякнуты непрыхаванай любоўю да роднай зямелькі. Уславілі яе ў песнях “Куточак зямлі” і “Вёсачка мая” Настасся Часноўская, Аляксандра Савіцкая, Дзмітрый Гурбан і Сяргей Сівы. А вось нумары ад удзельніц гурта “Суседачкі” Людмілы Садоўскай і Святланы Семянягі, якія даўно і паспяхова асвоілі вобразы “заклятых сябровак”, прымусілі залу “заходзіцца” ад смеху. Відовішчным атрымаўся і танец са стужкамі ў выкананні вучняў Багданаўскага дзіцячага сада-сярэдняй школы. Жартоўным выступленнем парадавалі гледачоў вішнеўскія школьнікі, якія інсцэніравалі байку “Мурашка і Жук”. Гарачымі апладысментамі сустрэлі прысутныя вакальныя нумары ад Ліліі Маразоўскай, Людмілы Вансовіч, Алены Белановіч, Святланы Гурбан і іншых выступоўцаў, якія цешылі залу на працягу гадзіны.

Пасля гэтага сцэну занялі прадстаўнікі Валожынскага сельсавета – у асноўным работнікі тэрытарыяльных устаноў культуры і ўдзельнікі калектываў мастацкай самадзейнасці. І калі папярэднікі большы ўпор рабілі на песні, то цяпер “балем правіў” трапны і жывы народны гумар. Мала хто не толькі ў раёне, але і ва ўсёй краіне можа параўнацца па аўтэнтычнасці і акцёрскім майстэрстве з “Дубінскімі фанабэрамі”. І ў гэтым чарговы раз пераканаліся гледачы. А найбольш яркімі выступленнямі таго вечара, на мой погляд, сталі маналог Тамары Каляды “Гультайка” і творчае папуры на аснове байкі К. Крапівы “Ехаў дзедка на кірмаш” ад дыпламанта шматлікіх конкурсаў Валерыя Мазуры. Неверагодным “выбухам” смеху зала сустрэла знакамітыя вершаваныя радкі, выкананыя ў ролях расіяніна, паляка і амерыканца і, зразумела, на названых мовах…

Сяргей САДОЎСКІ

Задайте вопрос