Адрес:

222357, г. Воложин, пл. Свободы, 2

Телефон приемной:

+375 (1772) 5-55-72

Режим работы:

с 8.30 до 13.00 и с 14.00 до 17.30 по будням

горячая линия: +375 (1772) 5-55-72

1 чэрвеня – Міжнародны дзень абароны дзяцей

31.05.2016

Сёлета штогадовае свята дзяцінства свет адзначыць у 66-ы раз. Заснавана яно ў Парыжы рашэннем кангрэса Міжнароднай дэмакратычнай федэрацыі жанчын.

Да агульнага святкавання далучыцца і дзіцячы сад № 2 “Вясёлка” горада Валожына. Ініцыятыўныя педагогі па традыцыі рыхтуюць для маленькіх гарэз спецыяльную забаўляльную праграму. Зараз дашкольную ўстанову адукацыі наведваюць 136 хлопчыкаў і дзяўчынак. 22 выхаванцы сёлета развітаюцца з “Вясёлкай” – стануць першакласнікамі.

Садок наведваюць 19 дзяцей са шматдзетных сем’яў, для якіх прадугледжана 50-працэнтнае зніжэнне аплаты за харчаванне.

Атмасферу творчасці, радасці і добразычлівасці ствараюць 13 педагогаў. 69% з іх маюць вышэйшую профільную адукацыю. Ініцыятыўныя выхавальнікі рэгулярна арганізоўваюць выставы дзіцячых вырабаў і малюнкаў, праводзяць конкурсы, ладзяць ранішнікі і салодкія сталы, займаюцца з малышамі ў гуртках па інтарэсах, прывучаюць маленькіх непасед да дысцыпліны, прывіваюць фізічную загартоўку, імкнуцца даць дзеткам базавы багаж ведаў, неабходных для вучобы ў школе.

Алена Уладзіміраўна Махіна працуе выхавальніцай 31-ы год. Вопытны педагог ахвотна дзеліцца багатым прафесійным досведам з маладым спецыялістам Таццянай Сяргееўнай Кобзаравай, якая прыйшла ў педагогіку ў мінулым годзе.

Задайте вопрос