Статыстыка няшчасных выпадкаў і нават трагедый, якія адбываюцца з дзецьмі, прымушае дарослых быць больш уважлівымі. Навучыць дзяцей выконваць правіла бяспекі патрэбна з малых год, бо фарміруецца культура бяспекі на ўсё жыццё.
У Валожынскай дзіцячай бібліятэцы прайшла гадзіна бяспекі «Што рабіць, калі…».
Бібліятэкар расказала вучням як сябе правільна паводзіць пасля школы і калі яны застаюцца без нагляду бацькоў. Асаблівая ўвага была ўдзелена бяспецы дзяцей на дарозе.
Цікавасць выклікала кніжная выстава “ Азбука бяспекі” , дзе прадстаўлены кнігі па асновах бяспекі жыццядзейнасці, якія вучаць прадбачыць небяспечныя сітуацыі і правільна дзейнічаць у выпадку іх узнікнення. Большасць выданняў утрымліваюць гульнявыя заданні, тэсты, сітуацыйныя задачы, якія развіваюць творчыя магчымасці дзіцяці.



