Адвакаты бясплатна пракансультуюць маламаёмных грамадзян 1 кастрычніка. Такая інфармацыя размешчана на сайце Беларускай рэспубліканскай калегіі адвакатаў, паведамляе БЕЛТА.
Акцыя прымеркавана да Дня пажылых людзей. У ёй прымуць удзел усе юрыдычныя кансультацыі, адвакацкія бюро і адвакаты, якія ажыццяўляюць адвакацкую дзейнасць індывідуальна.
Маламаёмныя грамадзяне змогуць бясплатна атрымаць юрыдычную дапамогу ў выглядзе кансультавання.



