Адрес:

222357, г. Воложин, пл. Свободы, 2

Телефон приемной:

+375 (1772) 5-55-72

Режим работы:

с 8.30 до 13.00 и с 14.00 до 17.30 по будням

горячая линия: +375 (1772) 5-55-72

Iнфармацыйная гадзіна “Казкі і былі Белавежскай пушчы…”

29.09.2021

У Пяршайскай сельскай бібліятэцы была праведзена інфармацыйная гадзіна “Казкі і былі Белавежскай пушчы…” і арганізавана выстава “30 гадоў Нацыянальнаму парку “ Белавежская пушча” для вучняў 5-га класа Пяршайскай сярэдняй школы. Бібліятэкар Суша А.І. рассказала аб тым, што Белавежская пушча – адна з важнейшых славутасцяў Беларусі. Удзельнікі мерапрыемства даведаліся шмат цікавага з гісторыі запаведніка, пазнаёміліся з вучонымі-даследчыкамі, якія днём і ноччу вядуць назіранні за рэдкімі відамі жывёл і птушак і сочаць за жыццём жывёл, якія занесены ў Чырвоную кнігу Рэспублікі Беларусь. Белавежская пушча - гэта рэшткі першабытнага лесу, які ляжаў некалі ад Балтыйскага мора да ракі Буг і ад Одэра да Дняпра і размешчана ў Брэсцкай вобласці, Уваходзіць у лік чатырох нацыянальных паркаў Беларусі і з'яўляецца самым вялікім лесам у Цэнтральнай Еўропе. Мерапрыемства прынесла ўдзельнікам шмат прыемных уражанняў і станоўчых эмоцый.

Галерея изображений

Задайте вопрос