У Сугваздаўскай сельскай бібліятэцы-клубе ў верасні месяцы адкрыўся экалагічны куток "Зямля - аснова ўсёй Айчыны", мэта якога прывіваць дзецям дашкольнага і малодшага школьнага ўзросту любоў да прыроды, вучыць назіраць і ўмець бачыць у ёй цудоўнае, фарміраваць пачуццё адказнасці за навакольны свет, выхоўваць беражлівыя адносіны да прыроды.
Таксама была падабрана літаратура і часопісы экалагічнага зместу, якія размешчаны побач на сцелажы. Тут маюць месца быць наступныя паліцы: "Увайдзі ў прыроду сябрам", "Маленькі прафесар", "У дзіўным цераме прыроды", "З крыніц адвечнай прыгажосці", "Твой сябар - энцыклапедыя". Бібліятэка з задавальненнем чакае ў госці як маленькіх, так і старэйшых чытачоў.



