Прыміце самыя цёплыя віншаванні з вашым прафесійным святам – Днём настаўніка!
Па добрай традыцыі ў пачатку кастрычніка мы са словамі ўдзячнасці і павагі звяртаемся да людзей, якія абралі высакародную прафесію педагога. У кожнага з нас у жыцці ёсць свой Настаўнік – той, хто мудрасцю, душэўнай шчодрасцю, глыбокімі ведамі дапамог пазнаць свой унутраны свет, зрабіць яго багацейшым, навучыў будаваць будучыню.
Менавіта ад настаўніка, яго прафесійных і чалавечых якасцей у многім залежыць лёс вучняў, заўтрашні дзень краіны.
Дзякуючы вашаму прафесіяналізму, цярпенню, адданасці справе, любові да дзяцей, раскрываюцца і рэалізуюцца здольнасці вучняў. Вы дапамагаеце хлопчыкам і дзяўчынкам знайсці сябе, выбраць жыццёвы шлях. Захоўваючы ўсё пазітыўнае, што ўжо назапашана ў айчыннай сістэме адукацыі, актыўна ўкараняеце педагагічныя інавацыі, якія садзейнічаюць шырокаму распаўсюджванню вопыту і ведаў.
Напярэдадні прафесійнага свята прыміце шчырую ўдзячнасць за вашу працу. Нізкі паклон і тым, хто аддаў сістэме адукацыі раёна лепшыя гады свайго жыцця і зараз знаходзіцца на заслужаным адпачынку. Няхай цеплыня душы, якую вы шчодра аддаяце дзецям, вяртаецца да вас здароўем, шчасцем і энергіяй да новых здзяйсненняў у імя будучыні нашага раёна і любімай Беларусі!
Раённы выканаўчы камітэт
Раённы Савет дэпутатаў



