Падзяку старшыні Мінаблвыканкама за добрасумленную плённую працу, высокі прафесіяналізм, значны асабісты уклад у навучане і выхаванне падрастаючага пакаленя і ў сувязі з Днём настаўніка з рук старшыні райвыкакама Яўгенія Круковіча атрымала загадчык дырэктара па вучэбнай рабоце гімназіі № 1 г. Валожына Наталля Таўгень.
Падзякамі старшыні райвыканкама ўзнагароджаны намеснік загадчыка па асноўнай дзейнасці Ракаўскага ясляў-саду “Сонейка” Таццяна Доўнар-Слізкая, кіраўнік па ваена-патрыятычным выхаванні Ракаўскай сярэдняй школы Віктар Залатар, педагог дадатковай адукацыі цэнтра творчасці дзяцей і моладзі Валожынскага раёна Ірына Каваленка, выхавацель ясляў-сада № 6 “Вясёлы вулей” Кацярына Макей, намеснік дырэктара па асноўнай дзейнасці Дорскага ВПК Сяргей ОЧТАЎ, кіраўнік па ваенна-патрыятычным выхавані Гародзькаўскага ВПК Мікалай Рабцаў.
Старшыня раённага Савета дэпутатаў Пётр Бібік уручыў Ганаровыя граматы раённага Савета дэпутаў педагогу-псіхолагу дашкольнага цэнтра развіцця дзіцяці г. п. Івянец Алене Варакса, настаўніку рускай мовы і літаратуры сярэдняй школы № 2 г. Валожына Валенціне Стэльмах, настаўніку фізікі Івянецкай сярэдняй школы Алене Ламака.



