Вольга ЖЫЛЕВІЧ, Марына ВІРШЫЧ, Валерый АСТРОЎСКІ, Павел ЛЯЎКОВІЧ.
Да Дня настаўніка прымеркавалі ўрачыстасць і ў Валожынскім сельскагаспадарчым ліцэі. З мэтай выканання супрацьэпідэмічных мер у актавую залу запрасілі толькі педагагічны калектыў установы, а невялікая група навучэнцаў паўдзельнічала ў канцэртнай праграме.
Вядучыя, ліцэісты Ганна Саскавец і Вячаслаў Буйлаў, шчыра павіншавалі сваіх настаўнікаў з прафесійным святам. У відэафармаце прагучалі словы ўдзячнасці за працу, пажаданні здароўя і поспехаў у прафесійнай дзейнасці ад старшыні райвыканкама Яўгенія Круковіча. Дырэктар установы Святлана Мучынская, якая зараз хварэе, звярнулася да прысутных з аўдыявіншаваннем.
Намеснік дырэктара па вучэбна-вытворчай рабоце Вольга Жылевіч за плённую працу ў галіне прафтэхадукацыі ўручыла Ганаровыя граматы ўпраўлення па адукацыі Мінаблвыканкама намесніку дырэктара Марыне Віршыч, старшаму майстру Валерыю Астроўскаму і інжынеру-праграмісту Паўлу Ляўковічу.
Валянціна РАФАЛОВІЧ, Ганна МІХАСЕНКА.
Юрый ПРАКОПЧЫК.
З рук намесніка дырэктара Марыны Віршыч атрымалі граматы ліцэя 11 супрацоўнікаў. А яшчэ пецярых і тых, хто нядаўна адзначыў дні нараджэння і юбілейныя даты, павіншавала старшыня прафкама Таццяна Шумская. Самой жа Таццяне Міхайлаўне за шматгадовую работу ў якасці прафсаюзнага лідара букет і падарунак ад РК прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу перадала галоўны бухгалтар раённага камітэта Святлана Мартуновіч. Старшыня пярвічнай арганізацыі ГА “Белая Русь” Валянціна Рафаловіч як знак павагі за годную дзейнасць уручыла грашовы сертыфікат выкладчыку Ганне Міхасенка.
У канву сцэнарыя між эпізодамі з узнагароджаннем арганізатары ўдала ўплялі канцэртныя нумары. Самыя гучныя апладысменты прагучалі пасля таго, як з прыгожай песняй на сцэне выступіла выхавальнік інтэрната Марына Яцкевіч.
Валянціна КРАЎНЕВІЧ,
фота аўтара



