Адрес:

222357, г. Воложин, пл. Свободы, 2

Телефон приемной:

+375 (1772) 5-55-72

Режим работы:

с 8.30 до 13.00 и с 14.00 до 17.30 по будням

горячая линия: +375 (1772) 5-55-72

Праца – заўсёды прыгажосць

05.10.2021

Знаёмцеся, перад вамі – жыхарка вёскі Кібуці Валожынскага раёна Марына Міхайлаўна АСТАПОВІЧ. Гэта па-сапраўднаму чалавек з актыўнай грамадзянскай пазіцыяй і няўрымслівай душой.

Толькі ўявіце: яна – стараста адразу чатырох вёсак (сваёй і трох суседніх), першы памагаты ў старшыні сельвыканкама. Думаеце, маладжавая пенсіянерка такі энтузіяст таму, што мае шмат вольнага часу? Зусім не. Заняткаў па жыцці мела багата, а пасля таго, як 17 гадоў таму аўдавела, літаральна загружае сябе работай. Дабудавала і добраўпарадкавала дом. Зараз апантана займаецца наданнем эстэтычнага выгляду ўчастку. Таму яе сядзіба – прыгожы, квітнеючы куток, дзе можна палюбавацца кветкамі, з асалодай пасядзець у альтанцы ці падзівіцца на неверагодны ўраджай на агародзе. Да таго ж Марына Міхайлаўна – пчаляр з вялікім стажам. Жыць не можа без гэтага цікавага і карыснага занятку.

Заўзятая працаўніца шмат гадоў мела па дзве каровы. І толькі нядаўна дзеці забаранілі ёй трымаць буйную рагатую жывёлу. Гэта ж праца неверагодная! Але гераіня наша без значнай нагрузкі не ўяўляе свайго існавання. Таму сёння ў яе гаспадарцы: козы, свінні, трусы, гусі, куры-нясушкі і куры-бройлеры. Безумоўна, дзеці і ўнукі заўсёды гатовы дапамагчы, але яны жывуць у Астраўцы. Таму кожны дзень Марына Міхайлаўна можа разлічваць толькі на маральную падтрымку свайго любімца – сабачкі Евы. Гэта істота настолькі разумная, што гаспадыня ставіцца да яе, быццам да сяброўкі.

Нават калі працавала на маслазаводзе і вольнага часу мела значна менш, жанчына ўмудралася знаходзіць хвіліну-другую на любімае хобі – рукадзелле. Зараз жа, калі не шчыруе на падворку, абавязкова пад суправаджэнне тэлевізара (сучаснаму чалавеку як без інфармацыі?) вяжа на прутках і кручком, шые, вырабляе цацкі, малыя архітэктурныя формы для аздаблення дома і прысядзібнага ўчастка.

Тых, хто зацікавіцца яе ладам жыцця, працаўніца чакае ў госці. Пачаставаць мае чым – поўны падвал нарыхтовак. Да таго ж яна – выключны кулінар, пра смачныя творы якога маглі б расказаць людзі, што здзяйсняюць пілігрымкі – падарожжы па святых месцах. Гэтыя вандроўнікі, як і кожны добры чалавек, у доме веруючай і надзвычай шчодрай жанчыны ў любы час знойдуць і прытулак, і падмацунак, і паразуменне.

Валянціна КРАЎНЕВІЧ,

фота аўтара

Галерея изображений

Смотреть встроенную онлайн галерею в:
http://volozhin.gov.by/ru/novosti-regiona/item/15931-pratsa-za-sjody-prygazhosts#sigProId3f3a8db54c

Задайте вопрос