Адрес:

222357, г. Воложин, пл. Свободы, 2

Телефон приемной:

+375 (1772) 5-55-72

Режим работы:

с 8.30 до 13.00 и с 14.00 до 17.30 по будням

горячая линия: +375 (1772) 5-55-72

Прышчапіцца, каб пазбегнуць covid-19

06.10.2021

Толькі ў першы дзень работы пункта па вакцынацыі, які распачаў сваю дзейнасць на базе фізкультурна-аздараўленчага цэнтра ў мінулую суботу, прышчэпку ад каранавіруса атрымалі больш за 30 чалавек.

Дзяжурства ў той дзень неслі ўрач Алена Лушчыцкая і медыцынская сястра працэдурнага кабінета Аліна Токарава. Медыкі паведамілі: людзі з кожным днём больш давяраюць вакцынацыі, што не дзіўна. Ніхто не імкнецца трапіць на бальнічны ложак, тым больш – у рэанімацыю.

  На прыёме мы засталі Лідзію Кушаль, Яніну Каранеўскую і Алену Сівую. Кожная з іх усёй душой падтрымлівае кампанію па вакцынацыі, таму  былі не супраць таго, каб трапіць у аб’ектыў фотакамеры і на старонку газеты. У панядзелак мы звязаліся з імі па тэлефоне, каб даведацца пра самаадчуванне. Высветлілася: усе жанчыны перанеслі працэдуру без наступстваў. Зараз – у  чаканні другой дозы.

У нядзелю валожынцаў прымаў перасоўны медыцынскі цэнтр, які для зручнасці гараджан зрабіў прыпынак  на плошчы Свабоды. 

06 10 2021 08 4

 

У Валожыне абсталяваны дадатковыя перасовачныя пункты вакцынацыі супраць COVID-19

Учора мы ізноў наведаліся на пункт вакцынацыі, які размешчаны ў будынку фізкультурна-аздараўленчага комплексу. У буднія дні працаваць ён пачынае з 15 гадзін, і ў гэты ж час сюды ўжо завіталі жадаючыя прышчапіцца. Чаргі не назіралася, але і без работы медыкі не сядзелі: каб абслужыць аднаго чалавека, а пасля прасачыць за яго самаадчуваннем, трэба паўгадзіны.

Хочацца адзначыць, што адразу пры ўваходзе на дзвярах размешчана інфармацыя з графікам работы пункта вакцынацыі, а ў калідоры развешаны паказальнікі з яго месцазнаходжаннем. Таму пытацца ні ў кога нічога не трэба – ідучы строга па паказальніках адразу трапляеш у медыцынскі кабінет, дзе працуюць урач і медыцынская сястра.

Карыстаючыся магчымасцю, мы пагутарылі з тымі, хто прыйшоў на пункт вакцынацыі.

06 10 2021 08 6

06 10 2021 08 7

Яўген, жыхар Валожына:

   – Пра пункт вакцынацыі ў ФАКу падказалі знаёмыя. Вырашыў не марудзіць, а прыйсці і прышчапіцца менавіта сюды: вельмі зручна і без чэргаў. Хочацца падзякаваць за клопат пра людзей тым, хто арганізаваў яго тут.

06 10 2021 08 1

Валянціна БАШАРКЕВІЧ:

   – Я толькі паправілася пасля прастуды: на шчасце, COVID-19

 абыйшоў бокам. Таму адразу ж паспяшалася прышчапіцца. Вельмі добра, што ёсць такі стацыянарны пункт вакцынацыі: побач з работай – блізка і зручна, ну і, безумоўна ж, больш небяспечна, чым у паліклініцы. Лічу, што прышчапіцца абавязкова патрэбна, каб засцерагчы ад небяспекі сябе і сваіх блізкіх, а таксама на выпадак хваробы перанесці каранавірусную інфекцыю ў менш складанай і, магчыма, нават лёгкай ступені.

Вольга ІВАНОЎСКАЯ:

  – Мая сям’я і родныя толькі станоўча адносяцца да прышчэпкі супраць COVID-19 – амаль усе ўжо прышчапіліся. Мы з мужам вясной перахварэлі на каранавірус: ён больш лёгка, а мне давялося паляжаць у бальніцы цэлы месяц, бо інфекцыя паразіла 35 працэнтаў лёгкіх. Наколькі гэта каварная хвароба, зведала з лішкам. Таму ўсім раю засцерагчыся ад паследкаў, якія зусім невядома чым могуць закончыцца. Вельмі правільна і актуальна, што арганізавалі такія пункты вакцынацыі: па-першае, не трэба стаяць у чарзе, а па-другое, ёсць жа хворыя, якія і не ведаюць пра тое, што захварэлі і ўяўляюць небяспеку, – непажаданых кантактаў тут можна пазбегнуць.

Галерея изображений

Задайте вопрос