Важна навучыць падрастаючае пакаленне правільна дзейнічаць у розных надзвычайных сітуацыях. У гэтым дапамагае цэнтр бяспекі жыццядзейнасці. Нядаўна яго наведалі вучні 7 класа сярэдняй школы № 2 г. Валожына.
У ходзе заняткаў дзеці даведаліся, што рабіць, калі заблукалі ў лесе, як дзейнічаць, калі ў доме адбыўся пажар, як адпачыць на прыродзе і не нанесці шкоду навакольнаму асяроддзю. Рабяты пагрузіліся ў віртуальны свет, дзе адпрацавалі ўсе магчымыя алгарытмы дзеянняў у прапанаваных сітуацыях. Навучальныя пляцоўкі даюць магчымасць не толькі вызначыць узровень атрыманых ведаў па бяспецы, але дапамагаюць набыць новыя карысныя навыкі.



