На базе Лагойскага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях адбылося першынство Мінскай вобласці па пажарна-выратавальным спорце сярод юнакоў і дзяўчат.
У барацьбу за прызавыя месцы ўступілі 111 юнакоў і 42 дзяўчыны з 23 раёнаў. Валожыншчыну прадставілі вучні сярэдняй школы № 2 райцэнтра. На працягу дня рабяты спаборнічалі ў асабістым і агульнакамандным першынствах. У выніку наша каманда ўвайшла ў васьмёрку лепшых.



