Напярэдадні Дня работнікаў культуры Падзякай старшыні Мінаблвыканкама адзначана рэжысёр Ракаўскага цэнтра народнай творчасці Хрысціна Станіславаўна Лямбовіч, Ганаровай граматай галоўнага ўпраўлення культуры Мінаблвыканкама – выкладчык па класе акардэона Ракаўскай дзіцячай школы мастацтваў Кацярына Уладзіміраўна Дварэцкая. Яе калега, выкладчык гэтай жа ўстановы па класе тэорыі і сальфеджыа Юлія Вітальеўна Скурко ўзнагароджана Ганаровай граматай райвыканкама, як і кіраўнік народнага аб’яднання народных майстроў “Скарбніца” раённага Цэнтра культуры Наталія Міхайлаўна Кліменак.
Падзякі старшыні райвыканкама атрымалі дырэктар Івянецкага музея традыцыйнай культуры Валянціна Тадэвушаўна Адамовіч, дырэктар Валожынскага раённага Цэнтра культуры Алена Іванаўна Конаўка, выкладчык па класе драўляных духавых інструментаў Івянецкай дзіцячай школы мастацтваў Кацярына Пятроўна Радзівілава, загадчык Сакаўшчынскага сельскага цэнтра культуры Алёна Феліксаўна Рыснік, дырэктар Івянецкага дома культуры Станіслаў Іванавіч Бурачэўскі. Ва ўрачыстай абстаноўцы заслужаныя ўзнагароды работнікам культуры ўручыў старшыня райвыканкама Яўген Міхайлавіч Круковіч.



