Адрес:

222357, г. Воложин, пл. Свободы, 2

Телефон приемной:

+375 (1772) 5-55-72

Режим работы:

с 8.30 до 13.00 и с 14.00 до 17.30 по будням

горячая линия: +375 (1772) 5-55-72

Што тут думаць? Прышчапіцца варта абавязкова!

08.10.2021

Такое меркаванне выказалі жыхары мікрараёна Сельгастэхніка.

Пятніца, 13.55 – менавіта ў гэты час да адміністрацыйнага будынка райаграпрамтэхнікі пад’ехала машына “хуткай дапамогі”. На чарговую змену ў перасовачны прышчэпачны пункт, які размясціўся ў будынку ведамаснага інтэрната прадпрыемства, прыехалі медыцынскія работнікі. Пункт адкрыты другі дзень, а пад дзвярамі ўжо ўтварылася невялікая чарга з 6-і чалавек. Тут не толькі работнікі райаграпрамтэхнікі, але і жыхары мікрараёна: хтосьці ўжо канкрэтна вызначыўся і прыйшоў зрабіць прышчэпку, а хтосьці – запытацца пра вакцыны. Гутарым з людзьмі:

08 10 2021 33

Валянцін ЖВІРКО, работнік райаграпрамтэхнікі:

   – Людзі прышчэпліваюцца і быццам бы нядрэнна пасля сябе адчуваюць, ды і не чуў, каб пасля хварэлі. Таму і я вырашыў зрабіць прышчэпку, жонка таксама збіраецца. Дзеці жывуць у Барысаве, яны даўно ўжо прышчапіліся. Сярод знаёмых цяжка перахварэўшых няма, аднак засцерагчыся варта. Да таго ж, па паліклініцы не трэба хадзіць і ў чэргах стаяць – ёсць магчымасць спакойна прыйсці і прышчапіцца.

Пётр ГАТОЎСКІ, работнік райаграпрамтэхнікі:

   – Да прышчэпкі супраць COVID-19 адношуся станоўча: лічу, што зрабіць трэба абавязкова. Сам не хварэў і не заразіўся, але з-за таго, што ў сям’і былі захварэўшыя, знаходзіўся на каранціне. Добра, што адкрылі такі пункт менавіта ў нас тут: зручна і больш небяспечна.

Мікалай ПАШКОЎСКІ, пенсіянер:

   – Жыву ў мікрараёне Сельгастэхніка. Валожын не такі вялікі, таму чуткі пра тое, што ў нас адкрыецца прышчэпачны пункт, хутка дайшлі. У паліклініцы шмат хворых людзей, а тут ціха, свабодна, паблізу – таму, безумоўна ж, трэба скарыстаць прадастаўленую магчымасць. Жыву адзін, пакуль Бог мілаваў – не захварэў. Але за інфармацыяй сачу пільна – і па радыё, і па тэлебачанні ўсё слухаю і гляджу. Прышчапіцца вырашыў сам, а ўчора дачка “падагнала”: маўляў, пайшлі хутчэй. Думаю: “Трэба прышчэплівацца”. Вось сёння з ёй і прыйшлі разам.

Алена ЗАЛЕСКАЯ

Фота Сяргея БОБРЫКА

08 10 2021 38 3

Аб тым, што хвалюе

КАРАНАВІРУСУ НА ВЫТВОРЧАСЦІ НЕ МЕСЦА

Нядаўна да супрацоўнікаў ААТ “Валожынская райаграпрамтэхніка” завіталі прадстаўнікі райпаліклінікі з мэтай павелічэння колькасці вакцынаваных на гэтым прадпрыемстве.

Жадаючыя атрымаць прышчэпку папярэдне прайшлі агляд урача Віктара Хаткевіча. Кожнаму з іх памералі сатурацыю, артэрыяльны ціск, задалі належныя пытанні, далі кансультацыю адносна таго, як неабходна паводзіць сябе ў бліжэйшы час і на што звяртаць увагу.

Мы ж пацікавіліся ў людзей, якія завіталі ў актавую залу, дзе часова размясціўся пункт па вакцынацыі, наколькі сур’ёзна яны ставяцца да працэдуры. Грунтоўны адказ за ўсіх сваіх калег даў токар Вячаслаў Хацяновіч. Ён заўважыў: “Іншага выйсця проста няма. Хочаш жыць і не хварэць, спяшайся прышчапіцца!”

Тэкст і фота Валянціны КРАЎНЕВІЧ

Вячаслаў ХАЦЯНОВІЧ

Задайте вопрос