Адрес:

222357, г. Воложин, пл. Свободы, 2

Телефон приемной:

+375 (1772) 5-55-72

Режим работы:

с 8.30 до 13.00 и с 14.00 до 17.30 по будням

горячая линия: +375 (1772) 5-55-72

Чысты лес – гэта па-нашаму

11.10.2021

У суботу валожынцы разам з усімі жадаючымі далучыліся да агульнарэспубліканскай акцыі “Чысты лес”, якая прымеркавана да Года народнага адзінства.

Сваё жаданне паўдзельнічаць у добрай справе – уборцы лесу ў нашым раёне – выказалі многія нераўнадушныя да навакольнага асяроддзя людзі. Ва ўборцы ляснога масіву прынялі ўдзел работнікі рэспубліканскага ўнітарнага прадпрыемства “Белдзяржлес”, Пяршайскага сельвыканкама, раённай газавай гаспадаркі, заказніка “Налібоцкі”, афіцэры і ваеннаслужачыя мясцовай воінскай часці разам з камандзірам, члены таварыства паляўнічых і рыбаловаў, супольнасць джыпераў, якія, дарэчы, заўсёды прыходзяць на дапамогу лясной гаспадарцы, навучэнцы сельскагаспадарчага ліцэя, вучні Яршэвіцкай, Вішнеўскай і Пяршайскай школ разам з настаўнікамі.

На працягу дня валанцёры працавалі ва ўсіх васьмі лясгасах раёна: дапамагалі ў ліквідацыі несанкцыянаваных звалак, уборцы будаўнічых і бытавых адходаў – было вывезена каля 40 кубаметраў смецця і хламу. Таксама прынялі ўдзел у добраўпарадкаванні прыдарожнай паласы на шашы М6. Некаторыя былі заняты на пасадцы маладых дрэўцаў – у асноўным елак і соснаў. Работнікі заказніка “Налібоцкі” абгароджвалі лясныя культуры ад пашкоджання дзікай лясной жывёлы.

Работы па навядзенні парадку ў лясным масіве будуць працягвацца і на гэтым тыдні.

Кіраўніцтва Валожынскага лясгаса выказвае вялікую ўдзячнасць усім грамадзянам, якія вырашылі правесці свой выхадны дзень з карысцю для сябе і для нашага агульнага дома – прыроды.

Галерея изображений

Смотреть встроенную онлайн галерею в:
http://volozhin.gov.by/ru/novosti-regiona/item/16029-chysty-les-geta-pa-nashamu#sigProId1315e234ff

Задайте вопрос