Вопытны механізатар ужо 16 гадоў шчыра і самааддана працуе на роднай зямлі. У гаспадарцы на сваім МТЗ-3522 ён праводзіць разнастайныя работы, але ворыву надае асаблівае значэнне.
Антон Валянцінавіч упэўнены, што атрыманне высокіх ураджаяў немагчыма без якаснай падрыхтоўкі і апрацоўкі глебы. Руплівага работніка цэніць кіраўніцтва сельгаспрадпрыемства. Гавораць, што працаваць дрэнна той проста не можа і не ўмее. Мужчына клапоціцца пра тэхніку: трымае трактар і агрэгаты да яго ў ідэальным парадку.
Не звяртаючы ўвагі на тое, што працоўны дзень у механізатара часцей за ўсё ненарміраваны, ён любіць сваю прафесію і лічыць яе адной з самых важных.



