Адрес:

222357, г. Воложин, пл. Свободы, 2

Телефон приемной:

+375 (1772) 5-55-72

Режим работы:

с 8.30 до 13.00 и с 14.00 до 17.30 по будням

горячая линия: +375 (1772) 5-55-72

×

Предупреждение

JUser: :_load: Не удалось загрузить пользователя с ID: 54

Купальскае свята

08.07.2016

6 ліпеня, па традыцыі, ля гарадскога возера, адбылося народнае купальскае свята, якое сабрала гасцей багата. Распачалі яго Купаліш і Купалінка. Дзяўчаты-карагодніцы дарылі вяночкі прысутным і запрашалі на гульню у “Ручаёк”.
На працягу свята гучалі беларускія народныя песні. Не спужалі нікога пагрозы Вядзьмаркі перашкодзіць адшукаць чароўную папараць-кветку.
Моладзь шукала чароўную папараць-кветку, вадзіла карагоды ля купальскага кастра, дзяўчаты кідалі ў ваду вяночкі, варожачы на свой лёс…
Упершыню валожынцы змаглі з захапленнем пабачыць “спяваючыя фантаны”, якімі парадавалі ўдзельнікаў і гасцей купальскага свята работнікі Валожынскага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях.
Закончылася ж народнае гулянне сучасным моладзевым флэшмобам, выступленнем артыстаў РЦК і дыскатэкай.

Задайте вопрос