Тэлефон “гарачай лініі” па вакцынацыі – 8-01772 58603. Тэлефануйце з 8 да 17 гадзін.
Да ўвагі насельніцтва!
Перасовачныя пункты вакцынацыі будуць працаваць на фельчарска-акушэрскіх пунктах у наступныя дні:
ФАП Бабровічы – 21.10.2021 г. з 9.00 да 11.00;
ФАП Пугачы – 20.10.2021 г. з 11.00 да 13.00;
ФАП Дварэц – 21.10.2021 г. з 11.00 да 13.00;
ФАП Доры – 21.10.2021 г. з 14.00 да 16.00;
ФАП Пральнікі – 21.10.2021 г. з 15.00 да 17.00;
ФАП Манькаўшчына – 26.10.2021 г. з 11.00 да 13.00;
ФАП Суднікі – 26.10.2021 г. з 15.00 да 17.00.
Таксама перасовачны пункт па вакцынацыі супраць COVID-19 у Валожыне працуе на базе фізкультурна-аздараўленчага комплексу: у аўторак, сераду, чацвер – з 15.00 да 19.00, у суботу і нядзелю – з 9.00 да 14.00.
* Па даных раённай бальніцы, з жыхароў нашага раёна, якія прайшлі поўны курс вакцынацыі, захварэлі COVID-19 менш за 1 працэнт насельніцтва, а шпіталізаваны ўвогуле 0,08 працэнта (гэта значыць, з тысячы прышчэпленых шпіталізуецца з-за хваробы менш за 1 чалавека).
Адной дозай вакцыны ў раёне прышчэплены больш за 7500 чалавек, другую дозу атрымалі больш за 5000 чалавек.
Запісацца на вакцынацыю супраць інфекцыі COVID-19 Вы можаце: па тэлефоне 55733 у рэгістратуры раённай паліклінікі; у свайго ўрача агульнай практыкі ці ў амбулаторыях урача агульнай практыкі, ФАПах, Івянецкай і Ракаўскай бальніцах, запоўніўшы форму на сайце УАЗ «Валожынская ЦРБ» ва ўкладцы АБ COVID-19/заяўка на прышчэпку.
Валожынская раённая паліклініка: 8-01772 58602.



