Адрес:

222357, г. Воложин, пл. Свободы, 2

Телефон приемной:

+375 (1772) 5-55-72

Режим работы:

с 8.30 до 13.00 и с 14.00 до 17.30 по будням

горячая линия: +375 (1772) 5-55-72

Мы такія розныя і ў будні, і ў святы

18.10.2021

Часам здаецца, што жыццё школьнага настаўніка ідзе па нейкай асаблівай каляіне. Бо нават гады яны лічаць не як усе – са студзеня. У іх свой год, навучальны, які пачынаецца ў верасні і заканчваецца ў маі.

Але настаўнік – творчая прафесія, і ў кожнага ёсць любімая справа – для душы. Хтосьці займаецца вязаннем на прутках, бісерапляценнем, а настаўніца беларускай мовы і літаратуры Гародзькаўскага вучэбна-педагагічнага комплексу дзіцячы сад-сярэдняя школа Ала СІВЕЦ любіць гатаваць.

Кулінарыя як хобі стала настолькі займальным заняткам, што ператварылася ў неад’емную частку жыцця. “Калі мы штосьці творым сваімі рукамі – гэта не проста заспакойвае, але і напаўняе энергіяй, дае сілы рухацца далей. Мы становімся больш пазітыўнымі і радаснымі, а значыць, больш цяпла аддаём сваёй сям’і і сваім вучням”, – гаворыць Ала Віктараўна.

Дзень настаўніка для педагога – асаблівае свята. З творчым падыходам Ала Віктараўна аднеслася да віншавання калег, арганізаваўшы салодкую выставу, якую можна было не толькі пабачыць, але і пакаштаваць.

«ПРАЦОЎНАЯ СЛАВА»

Задайте вопрос