Адрес:

222357, г. Воложин, пл. Свободы, 2

Телефон приемной:

+375 (1772) 5-55-72

Режим работы:

с 8.30 до 13.00 и с 14.00 до 17.30 по будням

горячая линия: +375 (1772) 5-55-72

Каменныя глыбы

18.10.2021

Наш раён з’яўляецца сапраўды ўнікальным краем. Акрамя мноства гістарычных аб’ектаў архітэктуры і горадабудаўніцтва, тут таксама сустракаюцца ландшафтныя славутасці.

Аднымі з такіх з’яўляюцца геалагічныя помнікі прыроды. Вялізныя каменныя глыбы розных колераў і памераў сотні тысяч гадоў таму на нашу тэрыторыю прыйшлі са Скандынавіі. Размясціўшыся ў розных месцах, яны нагадваюць нам пра далёкі ледніковы перыяд. Здаўна ім прыпісвалі магічныя ўласцівасці, яны з’яўляліся месцамі правядзення язычніцкіх культаў і абрадаў. У цяперашні час усё больш з’яўляюцца аб’ектамі вывучэння краязнаўцаў, геолагаў, петрографаў і проста дапытлівых людзей, якія жадаюць убачыць і захаваць гэтыя вялікасныя аб’екты, што налічваюць многія тысячы гадоў.

На тэрыторыі Валожыншчыны маюцца 16 геалагічных аб’ектаў, якія Пастановай Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Рэспублікі Беларусь ад 19 сакавіка 2007 года № 25 аб’яўлены помнікамі прыроднага рэспубліканскага значэння. Сярод іх такія, як Валун “Камень”, Валун “Васькаў камень”, Ледніковы кангламерат “Ракаўскі”, Валун “Мігмаціт”, Валуны “Макасіцкія”, Валун “Вялікі камень” кучкунскі, Сіняя гара, Гара “Замечак”, Гара “Ходчыха”, Агаленне “Палачаны”, Валун “Вялікі камень” шальцінскі, Валун “Вялікі камень” прусагорскі, Валун “Вялікі камень” залескі, Кангламерат “Святы камень” бузуноўскі.

Усе пералічаныя аб’екты ахоўваюцца законам, а парушэнне рэжымаў іх аховы, гэта значыць, незаконнае перамяшчэнне, нанясенне на іх паверхні драпін, выбоін, надпісаў, цягне прымяненне мер адміністрацыйнай адказнасці, прадугледжанай артыкулам 16.9 Кодэкса аб адміністрацыйных правапарушэннях Рэспублікі Беларусь і накладаннем штрафу ў памеры да трыццаці базавых велічынь, а на юрыдычную асобу – да пяцісот базавых велічынь.

Хрысціна КОСІК,
галоўны спецыяліст раённай інспекцыі прыродных рэсурсаў і аховы
навакольнага асяроддзя

«ПРАЦОЎНАЯ СЛАВА»

Задайте вопрос