Адрес:

222357, г. Воложин, пл. Свободы, 2

Телефон приемной:

+375 (1772) 5-55-72

Режим работы:

с 8.30 до 13.00 и с 14.00 до 17.30 по будням

горячая линия: +375 (1772) 5-55-72

Мой COVID… Перазагрузка

21.10.2021

Гэты ліст атрыманы газетай Працоуная слава ў сацыяльных сетках

У канцы мая 2020 года ўначы ў мяне паднялася тэмпература да 38,9 градуса, было дрэнна. Вельмі дрэнна. Балела ўсё цела і нават кожны орган па-асобку. І гэта рэальна адчувалася, як боль у квадраце. Па жаночай лініі ў маіх родных высокая тэмпература цела паднімаецца ў выключных выпадках. Я памятаю два такія выпадкі: ветраная воспа і адзёр.

Раніцай даведалася, што з’яўляюся кантактам. Каб хутчэй пачаць лячэнне, сама пазваніла ў санстанцыю і прыёмны пакой. Пяць дзён хварэла дома. Кожны дзень тэлефанавала ўчастковы ўрач – цікавілася самаадчуваннем, карэкціравала лячэнне. А мне было так дрэнна, што да туалета і назад ледзьве даходзіла. Да таго ж дабаўляліся новыя сімптомы, лягчэй не станавілася, тэмпературу даводзілася пастаянна збіваць, ноччу не давала спаць. Пах знік на чацвёрты дзень. Камп’ютарная тамаграфія паказала двухбаковую пнеўманію.

З першага дня, як адчула недамаганне, сабрала рэчы для гаспіталізацыі ў бальніцу. Страшна не было. У нас харошыя, кваліфікаваныя ўрачы, чулы і ўважлівы медыцынскі персанал. У палаце былі тры чалавекі: заўсёды весела, з жартамі, са смехам, нягледзячы на самаадчуванне, падтрымлівалі і дапамагалі адзін аднаму. Дарэчы, сяброўскія адносіны ў нас захаваліся і зараз. Усе дні, праведзеныя ў бальніцы, вельмі дрэнна спалі: жартавалі, што, як вартавыя, ахоўваем сон адзін аднаго. Выспаліся толькі адну ноч, калі выпілі святой вадзічкі і асвяцілі ёй палату.

Мне было страшна выпісвацца з бальніцы і выходзіць на работу. Альфрэд Зянонавіч Нехвядовіч сказаў, што неабходны курс лячэння я прайшла, цяпер трэба расхаджвацца.

Пасля кавіда хварэла цэлы год. Лячыла хваробу за хваробай, крок за крокам. Лягчэй стала пасля аздараўлення ў санаторыі. Вельмі ўдзячна суседзям, калегам па рабоце, родным, якія аказвалі дапамогу ў набыцці лекаў, прадуктаў, даглядалі маю кошку – усім, хто падтрымліваў, гутарыў і жартаваў са мной па тэлефоне.

За мяне маліліся сяброўкі і родныя. А я? Не – не было сіл, але непакоіла пытанне: “Чаму?” На тумбачцы стаяла іконка Маці Божай Будслаўскай. Я ведала, што пад абаронай, надзейнай абаронай. Пішу гэтыя радкі і цякуць слёзы – ільюцца ручаём, наўзрыд. Мая Марыечка, дзякуй!!!

У ліпені 2020 года ў мяне другі Дзень нараджэння. Я гэта ведаю. Я не была на кіслародзе, не была ў рэанімацыі, але ў мяне другі Дзень нараджэння. Новая Я? Не. Я ранейшая. Тыя ж думкі, адчуванні, жаданні, успрыняцце жыцця. Я старэйшая, мудрэйшая… і цікавейшая!!!

Маруся

Задайте вопрос