Адрес:

222357, г. Воложин, пл. Свободы, 2

Телефон приемной:

+375 (1772) 5-55-72

Режим работы:

с 8.30 до 13.00 и с 14.00 до 17.30 по будням

горячая линия: +375 (1772) 5-55-72

Захоўваць традыцыі і прытрымлівацца свайго шляху

25.10.2021

Аляксандр РЫБАК, афіцэр вайсковай часці 30695:

– У цяперашняй абстаноўцы, калі на розумы людзей ідзе пастаяннае інфармацыйнае ўздзеянне, спроба перапісаць гісторыю, выкрасліць з яе гераічныя падзеі нашага народа, пандэмія каранавіруса, якая не змяншае свае абароты, – менавіта ў такіх складаных умовах пачынаюць праяўляцца сапраўдныя якасці чалавека і грамадзяніна. Кожны павінен разумець, у якім кірунку і як яму развівацца – як жыць. І, безумоўна, мы, афіцэры Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь, не можам заставацца ўбаку ад усяго, што адбываецца.

Прывяду адну цытату Міхаіла Ламаносава, які сказаў: “Народ, які не ведае сваю гісторыю, не мае будучыні”. З яго выказваннем, напэўна, пагодзяцца ўсе. Да гэтых слоў дадаў бы: мала толькі ведаць гісторыю – трэба яшчэ захоўваць вернасць нашым традыцыям – традыцыям бацькоў, дзядоў і прадзедаў. Стагоддзямі ў беларусаў сфарміраваліся свае нацыяльныя ўласцівасці і асаблівасці – яны правераны часам, закладзены нават потам і крывёй. Час адфільтраваў і пакінуў толькі тыя, якія садзейнічаюць нашаму развіццю. А ў сучасных умовах ідзе насаджэнне непрыхільных для беларусаў традыцый, што ў цэлым вядуць да заняпаду і дэградацыі грамадства.

Многія вучоныя сцвярджаюць: у любога народ праходзяць тры этапы – развіццё, заняпад і кульмінацыя. Вось зараз у Еўропе назіраюцца ўсе прыкметы заняпаду цывілізацыі. Таму нам варта прытрымлівацца свайго шляху, каб мець будучыню.

У дзяцінстве я марыў стаць ваенным – у духу патрыятызму выхоўвалі бацькі, кнігі, фільмы. Адвучыўшыся ў Ваеннай акадэміі, па волі лёсу быў накіраваны на службу ў Валожын. Дагэтуль нават не ведаў аб існаванні такога горада. Але з часам азнаёміўся з глыбокай і багатай гісторыяй Валожынскага краю, з яго славутымі землякамі, якія дасягнулі вышынь у розных галінах і праславілі гэту зямлю на ўвесь свет. Пражыўшы тут больш за дзесяць гадоў, магу з упэўненасцю назваць Валожын сваёй другой радзімай.

Карыстаючыся магчымасцю, хачу звярнуцца да сучасных маладых хлопцаў і дзяўчат, каб не забываліся пра свае карані, памяталі, адкуль яны родам, і з гонарам захоўвалі тыя спрадвечныя якасці, што ўласцівы беларусам: працавітасць, талерантнасць, цярпімасць, прыязнасць, любоў да прыроды і жывёльнага свету. Мы заўсёды стараліся жыць у згодзе з суседзямі, клапаціліся пра бацькоў, з павагай ставіліся да пажылых людзей. Імкнуліся пазнаваць нештае новае. Дарэчы, мяне вельмі ўразіла, што на Валожыншчыне нарадзіліся нямала дзеячаў культуры і навукі, якія ўнеслі вялікі ўклад у развіццё дасягненняў менавіта беларусаў. Нас вучылі выхоўваць будучае пакаленне ва ўмовах клопату і любві – кожны гатовы аддаць за шчасце сваіх дзяцей усё, што ў нас ёсць. І асноўнае – гэта абарона нашых ідэй і традыцый. Ніколі наш народ не быў зламаны, падаўлены, знішчаны. Цяперашняя моладзь, якая пастянна сядзіць у гаджатах і тэлефонах, чытае розныя крыніцы інфармацыі, павінна ведаць і памятаць пра сваю гісторыю, а ў патрэбны момант станавіцца на абарону сваіх інтарэсаў.

Я таксама карыстаюся інтэрнэтам – шукаю тое, што цікавіць. Скажу, звестак вельмі шмат, і больш за палову з таго, што выдае пошукавая сістэма, не адпавядае сапраўднасці. Так, цяжка ва ўсім разабрацца – неабходна патраціць шмат часу. Моладзь хапляе першае, на што патрапіць: гэтага ім хапае. Са свайго вопыту адзначу: калі ў мяне ёсць няпростае пытанне, што патрабуе прыняць жыццёва важнае рашэнне, безумоўна, заўсёды звяртаюся да сваіх бацькоў, якія прайшлі праз гэта. У асабістых зносінах, у размове знаходзіцца, як кажуць, ісціна. І ніколі не было такога, каб старэйшае пакаленне параіла нешта няправільнае. Мы таксама пражываем тое ж самае, толькі крышачку ў іншых умовах – як развіццё гісторыі ідзе па спіралі, толькі на этап вышэй. Але сутнасць адна і тая ж. Таму варта раіцца і прыслухоўвацца.

У арміі маладому папаўненню, якое выконвае свой грамадзянскі абавязак, мы стараемся растлумачыць і дапамагчы разабрацца ва ўсім гэтым, каб не баяліся людзей у форме – мы такія ж звычайныя людзі, як і ўсе, у нас ёсць сем’і і дзеці. А, дзякуючы адукацыі, больш ведаем і можам падзяліцца тым, чаму навучыліся. Таму хацелася б, каб нас не баяліся, а звярталіся за парадамі і падтрымкай – упэўнены, кожны афіцэр і ваенны здольны і гатовы пачуць і працягнуць руку дапамогі.