Адрес:

222357, г. Воложин, пл. Свободы, 2

Телефон приемной:

+375 (1772) 5-55-72

Режим работы:

с 8.30 до 13.00 и с 14.00 до 17.30 по будням

горячая линия: +375 (1772) 5-55-72

“Восем лап”

25.10.2021

Выстава пад такой назвай пачала працаваць у Валожынскім краязнаўчым музеі.

Жыхарам горада і раёна прадастаўляецца магчымасць здзейсніць цікавую, пазнавальную экскурсію ў свет экзатычнай фаўны. Акрамя шматлікіх відаў насякомых і павукоў з незвычайнымі назвамі можна ўбачыць цёмнага тыгровага пітона, гіганцкага слімака, чарапах, яшчарак. Гэтыя яркія і незвычайныя для нашых шырот насельнікі нікога не пакінуць абыякавымі. Геаграфія іх пражывання даволі шырокая. Тут прадстаўнікі жывёльнага свету Азіі, Афрыкі, Паўднёвай Амерыкі, Аўстраліі. Аб кожным экспанаце ёсць падрабязная пісьмовая інфармацыя: дзе жыве, чым сілкуецца, якія ў яго звычкі.

Выставы з прыватнай калекцыі біёлага, прафесійнага акварыуміста з Віцебска Сяргея Відзюкова арганізуюцца ўжо на працягу некалькіх гадоў у многіх гарадах Беларусі. У бліжэйшы час у валожынцаў ёсць выдатная магчымасць пагрузіцца ў захапляючы свет жывёл і больш даведацца пра прадстаўнікоў трапічнай фаўны.

Анжэла РАДЫНА,

фота аўтара

Задайте вопрос